19 красавiка 2024, Пятніца, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ і Вялікабрытанія спынілі закупку вугалю ў Расеі

3
ЕЗ і Вялікабрытанія спынілі закупку вугалю ў Расеі

ЗША забаранілі імпарт газу, нафты і вугалю з РФ у пачатку сакавіка.

У Еўразвязе з 10 жніўня набыла моц поўная забарона на імпарт расейскага вугалю. Еўразвяз узгадніў гэтую меру ў пачатку красавіка, у рамках пятага пакета санкцый у адказ на вайсковае ўварванне Расеі ва Украіну. Сёння ж ад расейскага вугалю адмовілася Вялікабрытанія.

Паводле ацэнак Еўракамісіі, эмбарга закране чвэрць усяго расейскага экспарту вугалю на суму 8 мільярдаў еўраў за год. ЕЗ замяняе расейскія пастаўкі на вугаль з Паўночнай Амерыкі, Аўстраліі, Калумбіі, ПАР і Казахстана.

Пасля таго, як Еўразвяз анансаваў забарону на пастаўкі расейскага вугалю, Масква перанакіравала экспартныя плыні, у Індыю і Турцыю. Пры гэтым Расеі даводзіцца прадаваць вугаль з дысконтам да 50 адсоткаў. Гэта, у значнай меры, кампенсуецца сусветным ростам коштам паліва.

Да канца года еўрапейскія краіны плануюць часткова адмовіцца ад паставак расейскай нафты. Выключэнне прадугледжанае для імпарту сырой нафты па трубаправодзе.

ЗША забаранілі імпарт газу, нафты і вугалю з Расеі ў пачатку сакавіка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках