28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Samsung прэзэнтаваў новыя складныя смартфоны

2
Samsung прэзэнтаваў новыя складныя смартфоны

Складныя экраны прылад могуць вытрымаць да 200 тысяч складанняў.

Samsung анансаваў новае пакаленне складных прылад Galaxy Z Fold 4 і Galaxy Z Flip 4. Запіс трансляцыі даступны на YouTube.

Карэйская кампанія правяла анлайн-прэзэнтацыю, на якой прадставіла складныя апараты новага пакалення. Galaxy Z Fold 4 захаваў форм-фактар папярэдняй мадэлі, атрымаўшы 7,6-цалевы асноўны дысплей Foldable Dynamic AMOLED 2X з падтрымкай чашчыні 120 герцаў. На вонкавым боку размешчаны 6,2-цалевы Dynamic AMOLED 2X. Апарат грунтуецца на сучасным працэсары Snapdragon 8+ Gen 1, мае 12 гігабайтаў аперацыйнай і 256 гігабайтаў убудаванай памяці.

Тэлефон абсталявалі патройнай камерай з аб'ектывамі разрозненнем 50, 12 і 10 мэгапіксэляў і падтрымкай запісу 4K-відэа з чашчынёй 60 кадраў на сэкунду. Апарат атрымаў акумулятар ёмістасцю 4400 міліампэр-гадзін з падтрымкай хуткага сілкавання на 25 ват.

Galaxy Z Flip 4 мае форм-фактар раскладанкі: унутраны экран Foldable Dynamic AMOLED 2X атрымаў дыяганаль 6,7 цалі, вонкавы – дысплей Super AMOLED на 1,9 цалі. Смартфон абсталяваны працэсарам Snapdragon 8+ Gen 1, мае 8 гігабайтаў аперацыйнай і мінімум 128 гігабайтаў убудаванай памяці, акумулятар ёмістасцю 3700 міліампер-гадзін з падтрымкай сілкавання магутнасцю 25 ват.

Прадстаўнікі Samsung запэўнілі, што абодва тэлефона абароненыя ад трапляння вільгаці ды пылу. Таксама складныя экраны прылад могуць вытрымаць да 200 тысяч складанняў.

Цана Galaxy Z Fold 4 пачынаецца з 1799 даляраў, Galaxy Z Flip 4 – 1049 даляраў. Прылады паступяць у продаж 25 жніўня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках