Ад самалётаў засталіся кучы попелу: новыя фота знішчанай у Крыме авіяцыі РФ
22- 11.08.2022, 10:44
- 51,438
Апублікаваныя здымкі са спадарожнікаў.
У сеціве з'явіліся новыя фота наступстваў выбухаў на аэрадроме паблізу вёскі Новафёдараўка ў акупаваным Крыме, якія здарыліся ў аўторак, 9 жніўня.
Здымкі апублікаваў на старонцы ў Twitter баец УСУ пад мянушкай Kriegsforscher, які займаецца OSINT-выведкай.
На спадарожнікавых фота бачна, што ад самалётаў, якія базаваліся на гэтым аэрадроме, мала што засталося, за выключэннем абломкаў і попелу. У той жа час, са звестак Камандавання Паветраных сіл УСУ, колькасць знішчаных самалётаў перавышае 9 адзінак.