28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Склады на «Гродна Азоце» трашчаць па швах

7
Склады на «Гродна Азоце» трашчаць па швах

Запасы прадукцыі няма куды падзець.

Што адбываецца зараз на «Гродна Азоце»? Пра сітуацыю на прадпрыемстве расказаў чытач тэлеграм-канала «Баста!».

Падпісчык канала распісаў безгаспадарлівасць і крызіс на цэхах прадпрыемства:

«Карбамід-3» на рамонце, склад запоўнены. На складзе зараз знаходзіцца блізу 23 000 тон прадукцыі.

«Карбамід-4» працуе, але на складзе месца амаль няма. З-за таго, што захоўваць прадукцыю няма дзе, яе складуюць проста ў вагоны.

«Аміяк-3» зараз на рамонце, пасля яго плануюць запусціць, праверыць на выцекі - і зноў спыніць. З яго проста няма куды падзець прадукцыю, бо ён працуе для цэхаў Карбамід.

Так што наперадзе нас чакае «светлая будучыня», рэзюмаваў чытач канала.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках