19 красавiка 2024, Пятніца, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэзнікаў назваў галоўную памылку Расеі падчас уварвання 24 лютага

9
Рэзнікаў назваў галоўную памылку Расеі падчас уварвання 24 лютага
АЛЯКСЕЙ РЭЗНІКАЎ

Вайскоўцы РФ парушылі свае ж інструкцыі і правілы.

Расея пачала поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну 24 лютага, але не была падрыхтаванай. Войскі пачалі наступ, не сфармаваўшы ўдарных груповак.

Аб гэтым заявіў кіраўнік Мінабароны Украіны Аляксей Рэзнікаў у інтэрв'ю УП.

«На24 лютага расейцамі не было створана ўдарных груповак у поўным сэнсе вайсковага мастацтва. Гэта я не сам прыдумаў як цывільная асоба, гэта вайскоўцы мне патлумачылі на ўзроўні Генеральнага штаба, што ўдарная групоўка для наступу прадугледжвае пэўныя прыкметы: органы кіравання і органы забеспячэння, і шпіталі, і лагістычныя ланцужкі, і ўдарныя групы, і г.д», - кажа Рэзнікаў.

Гэта значыць, паводле ягоных слоў, на ўсіх рызыкоўных зонах (уварванне з Беларусі, наступ на поўдні), расейцы не мелі прыкмет закончанага фармавання маштабнай ударнай групоўкі.

«Уласна кажучы, вынікам гэтага, у тым ліку стала магчымая паслядоўная дэакупацыя намі Кіеўшчыны, Чарнігаўшчыны і Сумшчыны. Калі я накіраваўся на Чарнігаўшчыну, то я ў генерала Нікалюка (камандзіра АК "Поўдзень" - рэд.) спытаў: «Што вас больш за ўсё ўразіла як вайскоўца?». І ён кажа, што больш за ўсё ўразіла, як расейцы парушылі свае ж інструкцыі і правілы», - адзначае Рэзнікаў.

Кіраўнік Мінабароны тлумачыць, паводле правілаў, спачатку артылерыя адпрацоўвае тэрыторыю, потым ідуць танкі, а потым ужо пяхота.

«Але яны настолькі былі перакананыя, што наскокам нас возьмуць, што пакінулі артылерыю ззаду і танкамі і БТР-мы паехалі на Бровары захопліваць Кіеў. І яшчэ і везлі з сабой парадную форму. Гэта значыць, што яны пайшлі ў наступ, не будучы канчаткова гатовыя. Таму і іх лагістычныя ланцужкі рэзаліся намі так лёгка. Тое ж самае адбылося і ў Беларусі», - падкрэсліў Рэзнікаў.

Ён расказаў, з пункту гледжання ваеннага мастацтва ў Мінабароны бачылі, што расейцы не гатовы, і таму казалі, што для фармавання канчатковага ўдарнай групоўкі ім патрэбны яшчэ час - тыдзень, два, тры.

«Я кожны раз пытаўся вайскоўцаў, ці ўбачым мы гэта (што расейскае войска гатова да наступу - рэд.). «Так, убачым».

Так, больш скептычна былі настроеныя нашы амерыканскія партнёры. Але тыя ж партнёры, у прынцыпе, былі перакананыя, што 72 гадзіны - і Кіеў упадзе. Аднак гэтага ж не адбылося», - рэзюмаваў Рэзнікаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках