28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея панесла вялізныя страты: новыя кадры наступстваў выбухаў на аэрадроме ў Крыме

7
Расея панесла вялізныя страты: новыя кадры наступстваў выбухаў на аэрадроме ў Крыме

Выгарала велізарная тэрыторыя, а разлёт аскепкаў быў яшчэ больш.

Даследчыкі апублікавалі новыя кадры, якія дэманструюць маштаб выбухаў і пажару на авіябазе "Сакі" ў акупаваным Расеяй Крыме, дзе 9 жніўня адбыліся выбухі. Выгарала вялізная тэрыторыя, а разлёт аскепкаў, відавочна, быў яшчэ большы.

Адпаведныя фатаграфіі са спадарожніка апублікаваў у Twitter журналіст праекта Bellingcat Вім Звейненбург. Telegram-канал obozrevatel.ua падзяліўся відэа, дзе можна параўнаць здымкі «да» і «пасля» (каб паглядзець, дагартайце старонку да канца).

Звейненбург удакладніў, што фота зроблены ў інфрачырвоным дыяпазоне. Вобласці чырвонага колеру - гэта зялёная жывая расліннасць, а чорныя месцы - гэта сляды пажарышчаў.

"Мы з Planet зрабілі выяву False-Color аб нападзе на авіябазу "Сакі" ў акупаваным Расеяй Крыме, каб паказаць сляды пажару", – напісаў журналіст.

Як бачна, на здымках чорны колер ахапіў амаль усю тэрыторыю аэрадрома, а таксама суседніх будынкаў. Гэта даказвае, што войска краіны-тэрарыста панесла вялізарныя страты.

Нагадаем, у Крыме 9 жніўня прагрымелі выбухі ў раёне расейскай вайсковай авіябазы ў Новафёдараўцы Сакскага раёна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках