18 красавiка 2024, Чацвер, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У акупаваным Марыюпалі пачаліся бунты і страйкі

5
У акупаваным Марыюпалі пачаліся бунты і страйкі

Акупанты не ведаюць, што рабіць.

У Марыюпалі ўкраінцы страйкуюць супраць акупацыйных уладаў, якія не выплачваюць грошы за працу.

Пра гэта паведаміў дарадца мэра Марыюпаля Пётр Андрушчанка.

З ягоных слоў, работнікі камунальнага прадпрыемства ў сацсетках анансуюць падаўжэнне страйку 11 жніўня з 7:30 раніцы. Людзі адмаўляюцца працаваць без выплат. Зрэшты, да пратэстоўцаў 10 жніўня так і не выйшаў гаўляйтар Івашчанка і прадстаўнікі акупацыйных уладаў.

«У Марыюпалі бунт. Сапраўдны. Гарадскі водаканал не выйшаў на працу праз нявыплату заробку. Узялі і не выйшлі. Такі сюрпрыз акупантам, якія не ведаюць, што рабіць. Страляць? Арыштоўваць? Разводзяць рукамі. Больш за тое. Заўтра ўжо рабочыя анансавалі працяг страйку. Гэта значыць зноў будуць дэманстраваць сапраўдную набытую пры Украіне звычку - права на пратэст. Але смяшней за ўсё, што Івашчанка да іх не ідзе. Вось не ідзе і ўсё. І ўсе гэтыя куратары таксама. Таму што грошы на заробак разышліся па кішэнях Івашчанкі, Іванова, Сабліна. А людзям планавалі зноў даць падачку. Але нешта пайшло не так», - падкрэсліў Андрушчанка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках