Дарадца кіраўніка Офіса Зяленскага аб выбухах на аэрадромах у Крыме і Беларусі: Разглядайце як папярэджанне зверху
11- 11.08.2022, 12:26
- 15,044

Карма знойдзе паўсюль.
Эпідэмію «тэхнічных аварый» на вайсковых аэрадромах у Крыме і Беларусі расейскім вайскоўцам варта разглядаць як папярэджанне зверху.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на паведамленне дарадцы кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіла Падаляка ў Twitter.
«Забудзьцеся пра Украіну, зніміце форму і сыходзьце. Ні ў акупаваным Крыме, ні ў акупаванай Беларусі вы не зможаце пачувацца ў бяспецы. Карма знойдзе паўсюль», - напісаў ён.
Нагадаем, сёння ўначы з'явілася інфармацыя аб выбухах і ўспышках на аэрадроме «Зябраўка» каля Гомеля. Паводле інфармацыі Генштаба УСУ, аэрадром перайшоў пад поўны кантроль Расеі ў ліпені гэтага года.
Акрамя таго, 9 жніўня ў акупаваным Крыме паблізу Новафёдараўкі прагрымелі магутныя выбухі на расейскай авіябазе. Пасля ў сеціве з'явіліся фатаграфіі знішчаных самалётаў РФ.