Defence-blog: У Зябраўцы падарваны расейскі шматцэлевы радар кіравання агнём
46- 11.08.2022, 17:11
- 54,660

Прылада ўзарваная ў выніку магутнага выбуху.
На вайсковым аэрадроме ў Зябраўцы пад Гомелем быў падарваны расейскі шматцэлевы радар кіравання агнём, піша defence-blog.com. Выданне спасылаецца на крыніцу, знаёмую з выведзвесткамі.
Паведамляецца, што гэта радар кіравання агнём і паразы 92N6, вядомы ў NATO як Grave Stone. Ён нібыта быў узарваны ў выніку магутнага выбуху.
Аб выбуху каля Зябраўкі ў ноч на 11 жніўня паведамлялі многія Telegram-каналы і СМІ. З гэтай авіябазы расейскія войскі часта наносяць удар па Украіне. Там размяшчаецца шмат расейскай вайсковай тэхнікі і самалётаў.