26 верасня 2022, панядзелак, 19:09
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Страшны ўдар па псіхіцы Пуціна

8
Страшны ўдар па псіхіцы Пуціна

Фактычна дэакупацыя Крыма ўжо пачалася.

Экспэрты прааналізавалі падрабязнасці выбухаў на аэрадроме ў Новафёдараўцы ў акупаваным Крыме. Яны падсумавалі, колькі знішчана тэхнікі, чым стралялі і як далей могуць развівацца падзеі.

Як гаворыцца ў сюжэце праекта FreeДом, фактычна дэакупацыя Крыма ўжо пачалася.

У Новафёдараўцы базаваўся 43-ці знішчальны авіяцыйны полк краіны-агрэсара, які бамбаваў мірныя ўкраінскія гарады. У яго складзе былі знішчальнікі Су-30СМ, Су-33 і бамбавікі Су-24М.

«Гэты аэрадром у першую чаргу выкарыстоўваўся для нанясення ўдараў па Херсонскай і Запарожскай абласцях», - заявіў вайскова-палітычны аглядальнік групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандр Каваленка.

Экспэрты ўважаюць выбухі ў Крыме за пераломны момант у вайне Расеі супраць Украіны.

«Вайсковыя аб'екты Расейскай Федэрацыі ў Крыме ўразлівыя, і ўтаіць гэта ўжо немагчыма», - заявіў Павел Лакійчук, кіраўнік праграм бяспекі Цэнтра глабалістыкі «Стратэгія XXІ».

Аднак крамлёўскія прапагандысты паспяшаліся зноў усё спісаць на кінуты недакурак або галавацяпства. А расейскае Мінабароны ўвогуле запэўніла, што ніякая тэхніка не пацярпела. Праўда, хлусню выдаюць маштабы здарэння - за кіламетр ад выбухаў не засталося цэлых вокнаў у дамах.

10 жніўня ўкраінскі бок пацвердзіў: адным махам ліквідаваныя 9 варожых знішчальнікаў. Аднак сам удар па расейскай базе Украіна адмаўляе. Украінскае Мінабароны і зусім кпіць з расейскіх агрэсараў, нагадваючы «аб забароне палення ў неўстаноўленых месцах».

У кожнага з бакоў ёсць свае падставы адмаўляць удар Украіны па стратэгічным аб'екце Расеі. Для Крамля абвінаваціць Украіну, гэта значыць, распісацца ў сваёй бездапаможнасці.

У кожным выпадку вайсковыя аналітыкі асцярожна сыходзяцца ў меркаванні: выбухі ў Новафёдараўцы - не выпадковасць. Адначасовасць выбухаў на двух розных аб'ектах, імаверна, выключае афіцыйную расейскую версію аб выпадковым пажары, але не выключае ні дыверсію, ні ракетны ўдар.

Тут адны аналітыкі мяркуюць, што ўдар па аэрадроме акупантаў у Новафёдараўцы быў нанесены ATACMS. Іншыя ж гэтую інфармацыю зняпраўджваюць, сцвярджаючы, што гэта мог быць украінскі ракетны комплекс «Гром-2», далёкасць якога дасягае 280 кіламетраў.

«Я не выключаю і іншага больш фантастычнага сцэнару, а менавіта выкарыстання «Грома-2». Гэта аператыўна-тактычны ракетны комплекс, які дастаткова доўгі час распрацоўваўся ва Украіне пры інвестыцыях Савудаўскай Арабіі», - кажа вайсковы экспэрт Аляксандр Каваленка.

Разнесці ў пух і прах расейскую базу ўкраінцы маглі і мадыфікаваным «Нептунам», які ўжо паказаў сябе на справе ў выпадку з крэйсерам «Масква». Але цяпер няма ніякіх довадаў, якія пацвярджаюць гэтую гіпотэзу.

Нельга выключыць і дыверсіі з дапамогай беспілотнікаў. Але чым бы не атакавалі, гэты ўдар па базе ў Крыме - асабістая аплявуха Пуціну.

«Разгром авіябазы ў Саках - гэта страшны ўдар па псіхіцы Пуціна і яго расейскаму іміджу», - кажа палітолаг Віктар Небажэнка.

9 жніўня прагучала серыя выбухаў і адбыўся пажар на тэрыторыі аэрадрома «Сакі» пад населеным пунктам Новафёдараўкай у часова акупаваным Расеяй Крыме.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».