26 верасня 2022, панядзелак, 18:08
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забаранілі прадаваць марозіва двух вядомых брэндаў

11
У Беларусі забаранілі прадаваць марозіва двух вядомых брэндаў

Яно расейскай вытворчасці.

У Дзяржаўным камітэце стандартызацыі паведамілі, што ў Беларусі забаранілі прадаваць марозіва «ДАСТ», вырабленае ў Расеі.

Так, у марозіве з заменнікам малочнага тлушчу з водарам ванілі з начыннем са смакам варанага згушчанага малака ў вафельнай шкляначцы «ДАСТ» Дзяржстандарт выявіў парушэнні.

- Паводле вынікаў выпрабаванняў, масавая доля малочнага тлушчу ў тлушчавай фазе склала: 2,1 адсотка для марозіва, што сведчыць аб замяшчэнні малочнага тлушчу яго заменнікам у колькасці 97,9 адсотка, пры норме замяшчэння, не большай, як 50 адсоткаў, - адзначылі ў службе.

І растлумачылі, што прыніжанае значэнне паказчыка «масавая доля малочнага тлушчу ў тлушчавай фазе прадукту» не дазваляе ідэнтыфікаваць марозіва з заменнікам малочнага тлушчу як малаказмяшчальны прадукт з заменнікам малочнага тлушчу.

- І ўводзіць спажыўца ў зман наконт тыпу харчовай прадукцыі, якой вытворца наўмысна надаў вонкавы выгляд і асобныя ўласцівасці малаказмяшчальнага прадукту з заменнікам малочнага тлушчу, - звярнулі ўвагу ў Дзяржстандарце.

У службе падкрэслілі, што гэтая прадукцыя не можа быць ідэнтыфікаваная як прадукцыя, за якую выдаецца.

Пад забарону таксама трапіла расейскае марозіва з вішнёвым напаўняльнікам у шакаладнай глазуры «Джэмтайм». Дзяржстандарт выявіў аналагічныя недахопы: заменнік малочнага тлушчу дасягнуў 90,3 адсотка. І па факце гэта ўжо зусім іншы прадукт, а не той, за які яго выдае вытворца.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».