29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зграі сабак атакуюць аўтамабілі менчукоў на паркоўках

29
Зграі сабак атакуюць аўтамабілі менчукоў на паркоўках
ФОТА: ЧЫТАЧ ONLINER

З'явілася здагадка, чаму жывёлы так сябе паводзяць.

Нядаўна журналісты onliner.by расказвалі пра напады бадзяжных сабак на прыпаркаваныя аўтамабілі ў Менску. Выяўляецца, гэта здараецца нярэдка: выданню напісалі і іншыя чытачы, якія пацярпелі ад хвастатых вандалаў. Ёсць і меркаванне, чаму жывёлы так сябе паводзяць.

— 12 траўня, уначы, на вуліцы Выгоцкага ў Менску зграя бадзяжных сабак грунтоўна пакалашмаціла мой аўтамабіль на паркоўцы. Да гэтага зімой там жа парвалі Toyota RAV4. У абодвух выпадках сабакі спрабавалі дастаць з-пад аўтамабіля дваровых катоў. «Фауна горада» часткова праблему развязала адлоўліваннем менавіта катоў, а вось сабак у двары бачаць толькі ўначы, адпаведна, іх не адлавілі, - распавёў карэспандэнту наш чытач.

На гэта ж, дарэчы, скардзілася чытачка, якой сабакі пашкодзілі Hyundai Santa Fe. Адлоў прыязджае ўдзень, калі сабак у двары няма. З'яўляюцца яны ўначы, а да раніцы зноў знікаюць дзесьці, у выніку праблема бадзяжных жывёл застаецца неразвязанай.

Для аўтаўладальнікаў такі напад сабак - нешанцаванне ў чыстым выглядзе, прынамсі, калі аўто не застрахаванае па каско. Справа ў тым, што для падачы пазову і спагнання кампенсацыі патрэбен адказчык, гэта значыць, асоба, чые дзеянні прывялі да шкоды. А тут з каго пытацца?

Іншыя нашы чытачы згодныя з тым, што сабакі проста так аўтамабілі не грызуць, а чыннік у асноўным адзін і той жа.

- Пад капотам гэтага аўтамабіля грэўся кот, сабакі яго пачулі і хацелі да яго дабрацца, вынік бачны. Шукайце ката, ён вінаваты, - мяркуе адзін з аўтамабілістаў.

У інтэрнэце можна знайсці нямала відэаролікаў, на якіх відаць, наколькі сур'ёзна зграя сабак можа пашкодзіць аўтамабіль.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках