28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль і комплексы ботакснага царства

5
Крэмль і комплексы ботакснага царства

Расея пастаўленая на мяжу існавання.

Чытачы звяртаюць увагу на тое, што расейскія медыя заўсёды гавораць аб поспехах украінскага войска па кропкавым знішчэнні некаторых расейскіх складоў як аб неасцярожнасці саміх расейцаў. Пры гэтым чытачы звяртаюць увагу, што больш лагічна было б дэманізаваць сілу апанента, каб лакальныя перамогі над ім выглядалі яшчэ больш грандыёзна для ўнутранага спажыўца: «Глядзіце, якога мы страшнага ворага ў пастку злавілі».

Тлумачу дзеянні РФ з інфармацыйнага пункта гледжання.

Расея - гэта квінтэсенцыя нацызму па духу сваёй нацыянальна-імперскай ідэі. Сутнасць нацызму палягае ва ўзвялічванні адной нацыі над усімі астатнімі, пры гэтым для ўзмацнення эфекту нацысты выкарыстоўваюць грэблівыя выразы і ствараюць, адначасна папулярызуючы, абразлівыя міфы аб усіх астатніх народнасцях. У кожным іншым выпадку канцэпцыя «вышэйшай нацыі» не з'яўляецца жыццяздольнай.

Само існаванне цяперашняй Расеі без ашалелага нацызму немагчымае, бо ён стаў нацыянальнай «плавільняй», у якой знішчаюцца культурныя асаблівасці ўсіх суб'ектаў федэрацыі.

Калі з канструкцыі расейскай дзяржаўнасці выняць нацызм, то ў выніку застанецца Расейская Рэспубліка з шэрагам дадатковых аўтаномных фармаванняў, якія знаходзяцца ў поўнай эканамічнай залежнасці ад цэнтра і не могуць забяспечыць сабе самастойнае існаванне.

У гэтым плане Расеі неабходна ўвесь час знаходзіцца ў асяроддзі ворагаў (для закручвання гаек і максімальнай цэнтралізацыі ўлады), але ворагаў «тупых», бяздарных і дэгенератыўных (інакш распадаецца феномен нацыянальнай перавагі: у нацысцкай канструкцыі ніхто не можа быць роўны вярхоўнай нацыі).

Уласна гэта і рэалізуе пуцінскі рэжым. «Мы ваюем з усім NATO» - фіксацыя грамадства і кансалідацыя мілітарызму на «крузе ворагаў».

Але пры гэтым ні NATO, ні тым больш Украіна як «траўма вольнага свету» Пуціна не могуць нанесці ўдар і тым больш па Крыме, які стаў той жа «ментальнай траўмай» вярхоўнага нацыста. У такім выпадку парушаецца канцэпцыя сапраўднай велічы, фармуецца выява роўнага ворага, а значыць, сістэмаўтваральны цэнтралізаваны нацызм пачынае разбурацца.

Калі Украіна можа нанесці ўдар па ўкраінскім Крыме, які Пуцін уважае за сімвал свайго трыумфу, а Расея на гэта ніяк не можа адказаць, тады Расея прызнае слабасць, адначасна ставячы Украіну нароўні з сабой. Гэта для эсэнцыі чыстага нацызму ўвогуле непрымальнае, бо ў гэтай канцэпцыі не існуе самой Украіны (яна ў разуменні Пуціна – частка «расейскага» этнасу). А «частка» не можа быць роўнай «ядру». І тым больш частка не можа быць мацнейшай за гэтае ядро.

Прапаганда не памыляецца, калі не прызнае ніякіх удараў па сабе - яна дзейнічае ў рамках тых механізмаў, што былі пабудаваныя Пуціным. Уласна таму «ўсё ідзе паводле плану», бо ў нацызме не існуе ні роўных ворагаў, ні роўных хаўруснікаў, ні няўдач. Усё - у падпарадкаванай пазіцыі і зневажальна «дурні».

І, зыходзячы з гэтага, з відавочнага разгрому ў вайне ў пуцінскага нацысцкага рэжыму няма выйсця, пра што мы шмат пісалі ў першыя дні пасля пачатку агрэсіі. Таму дагэтуль не быў апублікаваны спіс мэт вайны - усё, чаго дасягнутае, тое і будзе «мэтай», паколькі ў нацызму не бывае тактычных і стратэгічных правалаў: толькі трыумфальныя перамогі. Або іх ілюзіі.

І рэжым будзе нацысцкім датуль, пакуль прапаганда будзе спраўляцца з фармаваннем выявы трыумфу для сярэдняга выбарніка. Яму нельга ведаць аб паразах і памылках, бо прызнанне памылак - гэта прызнанне сваёй недасканаласці, а лідар нацыстаў недасканалым быць не можа.

І тут важна: выйсця з нацысцкага тупіку няма, бо менавіта ён стаў апорнай сцяной расейскай дзяржаўнасці. Як толькі ў масавай свядомасці з'явяцца сумневы ва ўласнай абсалютнай велічы, абрынецца не толькі нацызм, але і дзяржаўнасць, а разам з імі і цэнтралізаваная ўлада.

Так што Пуцін, як сапраўдны клон Гітлера, ставіць сваю дзяржаву на мяжу існавання. Тады дзяржава ўтрымалася толькі за кошт вонкавых сіл, якія правялі паступовую структурную перабудову.

Тэлеграм-канал Сynic

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках