19 красавiка 2024, Пятніца, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Жытоміра: Беларусы трымаюцца і стрымліваюць войскі

11
Жыхары Жытоміра: Беларусы трымаюцца і стрымліваюць войскі

Як ва ўкраінцаў памянялася стаўленне да Лукашэнкі.

Імавернасць нападу войска Беларусі ва Украіну застаецца актуальнай тэмай у тым ліку для памежнага Жытоміра. Наколькі за рэальны такі сцэнар уважаюць жыхары гэтага абласнога цэнтра, ці змянілася іх стаўленне да беларусаў пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі, спыталі ў гараджан журналісты мясцовага выдання Times.zt.

Пасля апытання журналістаў, пра рэальнасць нападу сярод апытаных часцей за ўсё гучала: «сумняваюся», «цяжка сказаць», «магчыма», «50%», «усё можа быць». 30% апытаных мяркуюць, што Беларусь не нападзе. 5% - можа напасці. Таксама былі і тыя, хто мяркуе, што Лукашэнка такім чынам «проста запалохвае» Украіну. Адзначым, што звесткі такога апытання не прыраўноўваюцца да сацыялагічнага даследавання.

У апублікаваным відэа прыводзяцца меркаванні апытаных гараджан, напрыклад:

«Лукашэнка пабаіцца. Калі ён пойдзе на Украіну, гэта будзе ягоная вялікая памылка».

«Я спадзяюся на аб'яднаўчую сілу Беларусі, якая будзе супрацьстаяць вонкавым уплывам як на іх, так і на нас. А на Лукашэнку і на ягоную прыстойнасць я не спадзяюся. Я падзяляю людзей і палітыкаў, таму маё стаўленне да беларусаў, як да людзей, не змянілася».

«Маё стаўленне да беларусаў не змянілася. Яны трымаюцца і стрымліваюць войскі. Я думаю, яны на нашым баку».

«Вядома, пасля таго, калі ўбачыў, як пад ударамі падае цэнтр твайго горада, а потым і мой уласны дом згарэў, стаўленне да Беларусі змянілася».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках