16 красавiка 2024, aўторак, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ і Беларусь правядуць новыя вучэнні: ці ёсць пагроза новага ўварвання ва Украіну

17
РФ і Беларусь правядуць новыя вучэнні: ці ёсць пагроза новага ўварвання ва Украіну

Зафіксаваныя новыя сродкі СПА на Валынскім і Палескім кірунках.

Менск анансуе ў сярэдзіне жніўня чарговыя супольныя вучэнні з РФ. Размова ідзе аб вучэннях ВПС з баявой стральбой.

Экспэрты ў эфіры праекта FreeДом распавялі пра тое, як рыхтуюцца вайскоўцы, якімі могуць быць наступствы гэтых вучэнняў і да чаго рыхтавацца ўкраінскаму боку.

Вучэнні будуць праходзіць у два этапы. Першы пачынаецца 9 жніўня і да 11 на тэрыторыі Беларусі. А з 22 да 25 жніўня ў межах тэрыторыі і паветранай прасторы палігона «Ашулук» Астраханскай вобласці і на тэрыторыі 185 цэнтра баявой падрыхтоўкі ВКС РФ.

«Беларусь фактычна страціла сваю правасуб'ектнасць і з'яўляецца акупаванай Расеяй тэрыторыяй», - кажа вайсковы экспэрт Міхаіл Прытула.

Удзел у вучэннях возьмуць асабовы склад, ваенная і спецтэхніка ад авіяцыйных частак, войскі СПА і радыётэхнічных войскаў, а таксама баявыя фармаванні вайсковай акадэміі Беларусі.

У сувязі з гэтымі вучэннямі Паветраныя сілы УСУ зафіксавалі новыя сродкі супрацьпаветранай абароны на Валынскім і Палескім накірунках. Да таго ж, паводле інфармацыі беларускіх СМІ, у Гомель зноў прыляцеў Іл-76 ВКС РФ. Ён мог прывезці ракеты для ЗРК З-300 і З-400.

Расейская Федэрацыя рэгулярна выкарыстоўвае комплексы С-300 і С-400 для таго, каб наносіць удары па наземных цэлях. Яны зусім недакладныя і выкарыстоўваюцца для тэрору насельніцтва. Таму існуе пагроза для ўкраінскіх гарадоў на Поўначы.

Што тычыцца новага наступу з боку Беларусі, то некаторыя вайсковыя экспэрты адзначаюць, што гэтая рызыка мінімальная на сёння, мяркуючы па размяшчэнні батальённа-тактычных груп паблізу мяжы.

У гэтых вайсковых вучэннях нічога новага няма, метады, як і цэлі, аналагічныя з папярэднімі, але цяпер на шляху кааліцыі Беларусь-Расея ўсё больш дадатковых фактараў, якія абцяжарваюць працэс паўторнага ўварвання.

Па-першае, гэта лагістыка. Па-другое, на Беларусь ціснуць санкцыі не ў меншай ступені, чым на суседку Расею. Па-трэцяе, прэзідэнцкае крэсла пад Лукашэнкам хістаецца менавіта праз датычнасць да расейскай вайны супраць Украіны.

«Пагроза паўторнага ўварвання або ракетнага абстрэлу Украіны з боку Беларусі захоўваецца да поўнага заканчэння вайны», - падсумавалі ў сюжэце.

Раней Міністэрства абароны Беларусі паведаміла аб правядзенні вучэнняў войскаў СПА і ВПС з баявой стральбой.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках