29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ страціла на крымскім аэрадроме рэкордную колькасць самалётаў з Другой сусветнай вайны

15
РФ страціла на крымскім аэрадроме рэкордную колькасць самалётаў з Другой сусветнай вайны

Вынік «парушэння правілаў супрацьпажарнай бяспекі».

Серыя выбухаў на аэрадроме «Сакі» ў Крыме, якую Украіна патлумачыла сваім ударам, а расейскае Мінабароны спісала на парушэнне правілаў супрацьпажарнай бяспекі, нанесла расейскай баявой авіяцыі, магчыма, найбуйнейшыя за дзесяцігоддзі страты.

Спадарожнікавыя здымкі амерыканскай кампаніі Planet Labs, зробленыя да і пасля надзвычайнага здарэння на авіябазе, пацвярджаюць знішчэнне не менш як 7 расейскіх самалётаў, адзначае CNN. Паводле звестак The New York Times, якая спасылаецца на тыя ж фатаграфіі, не прыдатныя да далейшага выкарыстання не менш за 8 машынаў. Яны ў абвугленым выглядзе знаходзяцца на адкрытай стаянцы побач з выпаленай зямлёй і мноствам кратараў, згрупаваных у адным месцы. Два будынкі побач з самалётамі, сярод якіх Су-30 і Су-24, поўнасцю разбураныя.

Паводле звестак украінскай выведкі, знішчаныя 9 самалётаў, на аэрадроме загінулі сама меней 60 чалавек, яшчэ блізу 100 пілотаў і тэхнікаў параненыя.

9 жніўня 2022 года можа прэтэндаваць на тое, каб стаць найгоршым днём для расейскай авіяцыі з часоў Другой сусветнай вайны, піша CNN: пасля 1945 года невядома пра такую буйную аднаразовую страту авіятэхнікі ў адным інцыдэнце ў СССР ці Расеі.

Папаўняць страты расейскаму ВПК, які апынуўся пад санкцыямі, давядзецца не менш за год. «За год Расея вырабляе 10–20 самалётаў, знішчэнне адразу 9 за раз – гэта сур'ёзная страта, – кажа ваенны аналітык Павел Лузін. – Цяпер у Расеі ўсяго блізу 120 СУ-30 і ўсяго некалькі СУ-20. ІЛ-20 таксама ўсяго некалькі штук, і цяпер у нас няма магчымасці вырабіць іх яшчэ».

Удар па авіябазе быў здзейснены ракетамі з тэрыторыі Украіны, падрыхтоўка аперацыі магла заняць больш за месяц, мяркуе Лузін: «Каб нанесці такі ўдар, патрэбная сур'ёзная падрыхтоўка: зразумець, дзе менавіта захоўваюцца боепрыпасы, вывучыць шлях падлёту самалётаў на авіябазу, вывучыць, як працуе сістэма СПА аэрадрома. Удар мог быць нанесены, напрыклад, супрацькарабельнымі ракетамі Нептун або Гарпун – прычым іх маглі падчапіць да самалёта і ўдарыць з паветра, але хутчэй за ўсё ўдарылі з зямлі».

Пра тое, што за атакай на расейскі ваенны аэрадром у Навафёдараўцы стаяць УСУ, праз некалькі гадзінаў пасля надзвычайнага здарэння The New York Times заявіў высокапастаўлены ўкраінскі ваенны чыноўнік. Афіцыйны Кіеў не рабіў заяваў пра датычнасць сваёй арміі да здарэння.

Аэрадром падтрымліваў паўднёвую групоўку ва Украіне – гэта значыць тую частку войскаў, якая ўтрымлівае акупаваны Херсон. Цяпер будуць абараняцца больш складана, і, на думку Лузіна, армія будзе выкарыстоўваць аэрадром Севастопаля, а гэта павялічвае траекторыю палёту і падлётны час. «Знішчэнне авіябазы – спланаваны крок у вяртанні Херсона ва Украіну, – кажа эксперт. – УСУ паступова і неўзаметку наступаюць: дзесьці падчышчаюць СПА, цяпер знішчылі авіябазу, вызваляючы шлях для сваёй авіяцыі».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках