Чыноўнікі завалілі даручэнне Лукашэнкі
21- 11.08.2022, 19:37
- 19,730
«За дзень» перабудаваць выпуск малака ў тэтрапаку на іншае пакаванне лукашысты не здолелі.
Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Вадзім Шагойка расказаў у інтэрв'ю БелТА, што развязаць пытанне з пакаваннем тэтрапак да гэтага часу не атрымалася.
Шагойка ўдакладніў, што ў Беларусі тэтрапак не ствараецца, бо гэта даволі складаная тэхналогія. З гэтай прычыны беларускія вытворцы малочнай прадукцыі разглядаюць прапановы ад іншых краінаў.
Шагойка таксама звярнуў увагу на тое, што ёсць некаторае зніжэнне экспарту малочнай прадукцыі з прычыны адсутнасці ўпакоўкі, але ідзе замяшчэнне ПЭТ-бутэлькамі.
Раней Charter97.org паведамляў, што дыктатар даручыў чыноўнікам «за дзень» перабудаваць выпуск малака ў тэтрапаку на іншае пакаванне. Прайшоў ужо другі дзень – праблему развязаць не атрымалася.