3 снежня 2022, Субота, 23:18
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы самае нізкае беспрацоўе за апошнія 32 гады

10
У Польшчы самае нізкае беспрацоўе за апошнія 32 гады

Палякі пачынаюць асвойваць працы, на якія раней амаль не зважалі.

Паказнік беспрацоўя ў Польшчы ў ліпені склаў 4,9 адсотка. Гэта самы нізкі паказнік за ўвесь час з моманту падзення камуністычнага рэжыму і пачатку рынкавых рэформаў у краіне. Пра гэта паведамляе аналітычны цэнтр міжнароднага агенцтва працаўладкавання Gremi Personal са спасылкай на Міністэрства сям'і і сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Польшча.

Томаш Багдзевіч, генеральны дырэктар Gremi Personal адзначае, што ў параўнанні з 2021 годам, попыт на вакансіі ў агенцтве з боку палякаў павялічыўся на 9%, нават на пазіцыі, якія традыцыйна займаліся працаўнікамі з Украіны.

Гэтаму росту некалькі тлумачэнняў: першае – падаражанне жыцця ў Польшчы, высокая інфляцыя (паводле прагнозу Еўракамісіі гадавая інфляцыя ў Польшчы складзе 12,2%) і рост ставак у іпатэцы.

«Таксама мы заўважаем, што палякі пачынаюць асвойваць працы, на якія раней амаль не зважалі, напрыклад, праца ў харчовай прамысловасці і ў лагістыцы. Пэўны парадокс у тым, што пры ўмоўных цяжкасцях для эканомікі звычайна ўзровень беспрацоўя расце, а мы бачым зваротны працэс, калі ўзровень беспрацоўя рэкордна скарачаецца», – дадаў Багдзевіч.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».