29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны штаб УСУ аб выбухах у Беларусі: Найвышэйшыя сілы дапамагаюць аднавіць справядлівасць

25
Генеральны штаб УСУ аб выбухах у Беларусі: Найвышэйшыя сілы дапамагаюць аднавіць справядлівасць

Выбухі адбыліся на ваенным аэрадроме «Зябраўка».

У Генеральным штабе Узброеных Сіл Украіны пракаментавалі выбухі на ваенных аэрадромах у часова акупаваным Крыме і Беларусі, назваўшы іх «дапамогай найвышэйшых сіл».

Пра гэта на брыфінгу паведаміў намеснік начальніка Галоўнай аператыўнай ўправы Генеральнага штаба УСУ Аляксей Громаў.

Паводле ягоных слоў, там, дзе размешчаны расейскія войскі і вайсковыя базы краіны-агрэсара, «не бывае бяспечна».

«Гэта вядома ўсяму свету. І нават найвышэйшыя сілы нам дапамагаюць аднавіць справядлівасць. УСУ патрэбная дапамога ўсіх сіл дабра, і нашых грамадзян, і краін-партнёраў, і ўсіх неабыякавых грамадзян Расеі і Беларусі, якія жывуць з Украінай у сэрцы», - заявіў Громаў, магчыма, намякаючы, што да выбухаў на аэрадромах маглі быць датычныя партызаны.

Раней спікер Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат пракаментаваў выбухі на аэрадроме Зябраўка ў Беларусі, таксама ўзгадаўшы партызанскі рух у нашай краіне.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках