28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля выбухаў на аэрадромах «Сакі» і «Зябраўка» Крэмль мяняе вайсковы кіроўны склад

19
Пасля выбухаў на аэрадромах «Сакі» і «Зябраўка» Крэмль мяняе вайсковы кіроўны склад

Блізу 30-40% генералаў і афіцэраў ужо адхіленыя ад выканання службовых абавязкаў.

У Расеі працягваюцца рэпрэсіўныя меры ў дачыненні да вышэйшага і старэйшага афіцэрскага складу ўзброеных сіл Расейскай Федэрацыі праз няўдачу стратэгічных планаў на ўкраінскім кірунку.

Пасля выбухаў на аэрадромах «Сакі» і «Зябраўка» чакаюцца новыя кадравыя пастановы што да кіроўнага складу. Пра гэта на брыфінгу паведаміў намеснік начальніка Галоўнай аператыўнай управы Генеральнага штаба УС Украіны брыгадны генерал Аляксей Громаў, паведамляе карэспандэнт УНН.

«Блізу 30-40% генералаў і афіцэраў, якія бралі ўдзел у планаванні «спецыяльнай вайсковай аперацыі», адхіленыя ад выканання службовых абавязкаў і знаходзяцца пад следствам. З улікам выбухаў, якія адбыліся ў апошні час на аэрадромах «Сакі» і «Зябраўка», чакаюцца новыя кадравыя пастановы што да кіроўнага складу», - сказаў прадстаўнік Генштаба.

Са слоў Громава, у Расеі працягваюцца рэпрэсіўныя меры ў дачыненні да вышэйшага і старшага афіцэрскага складу ўзброеных сіл расейскай федэрацыі праз няўдачу стратэгічных планаў на ўкраінскім кірунку.

Са звестак, міністр абароны РФ Сяргей Шайгу і начальнік генеральнага штаба ўзброеных сіл расейскай федэрацыі генерал Валеры Герасімаў застаюцца на пасадах выключна для прадухілення дыскрэдытацыі вышэйшага вайсковага-палітычнага кіраўніцтва.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках