3 кастрычнiка 2022, панядзелак, 16:41
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэагіт: кенгуру паспрабаваў атакаваць пасольства Расеі ў Аўстраліі

9
Відэагіт: кенгуру паспрабаваў атакаваць пасольства Расеі ў Аўстраліі

Расейскія дыпламаты данялі нават жывёл?

У Аўстраліі кенгуру спрабаваў трапіць на тэрыторыю расейскага пасольства і атакаваў браму дыпмісіі.

Пра гэта пасольства Расеі ў Аўстраліі паведаміла ў сваім Telegram-канале.

«Сёння сістэма відэаназірання пасольства Расеі ў Аўстраліі зафіксавала спробу несанкцыянаванага доступу. Ніхто не пацярпеў», - гаворыцца ў паведамленні.

У паведамленні таксама прымацавалі відэазапіс з камеры вонкавага назірання, на якім бачна, як кенгуру спрабуе пралезці праз браму пасольства, але пасля двух няўдалых спроб сыходзіць.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».