28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удар па аэрадроме ў Крыме: Колькі каштуюць знішчаныя расейскія самалёты

6
Удар па аэрадроме ў Крыме: Колькі каштуюць знішчаныя расейскія самалёты

Выданне Forbes правяло падлікі.

У выніку ўдару па аэрадроме каля Навафёдараўкі ў Крыме было знішчана ад 8 да 24 адзінак расейскай авіятэхнікі. Выданне Forbes палічыла іх кошт у залежнасці ад колькасці і класіфікацыі.

Паводле звестак выдання, перад выбухамі на аэрадроме размяшчалася авіятэхніка коштам $650–850 мільёнаў.

Паводле падлікаў, арыентавальны кошт расейскіх самалётаў складае:

Су-30СМ – $ 50 мільёнаў

Су-24МР – $ 6 мільёнаў

Іл-76 – $ 86 мільёнаў

У некаторых выпадках могуць быць абставіны, якія значна ўплываюць на кошт асобных адзінак, зазначае выданне.

Тэлеканал CNN паведаміў, што падчас выбухаў на аэрадроме ў акупаваным Крыме Расея страціла не менш за сем ваенных самалётаў – найбольшую колькасць за раз з часоў Другой сусветнай вайны.

Эксперты і OSINT-аналітыкі выказалі здагадку, што на аэрадроме магло быць знішчана больш за дзесяць самалётаў краіны-тэрарысткі (паводле звестак Генштаба УСУ – дзевяць). На думку Паветраных сілаў, страты акупантаў вышэйшыя.

9 жніўня на ваенным аэрадроме Сакі каля Навафёдараўкі ў акупаваным Расеяй Крыме прагрымела некалькі выбухаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках