19 красавiка 2024, Пятніца, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея праз няўдачы змяніла важнага военачальніка

11
Расея праз няўдачы змяніла важнага военачальніка

Новы камандзір зняславіўся яшчэ падчас паходу ў Сірыю крэйсера «Адмірал Кузняцоў».

У чацвер, 11 жніўня, стала вядома, што Чарнаморскі флот расейскіх акупантаў чакае змена камандавання.

Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы паведамляюць «севастопальскія СМІ», піша «Думская». Прычынай, здаецца, сталі няўдачы расейскіх войскаў, сярод іншага флоту, на вайне з Украінай.

Паведамляецца, што замест адмірала Ігара Осіпава, які камандуе ЧФ з траўня 2019 года, яго ўзначаліць 59-гадовы віцэ-адмірал Віктар Сакалоў.

Сакалоў прайшоў службу ад камандзіра мінна-тарпеднай баявой часткі на некалькіх караблях, кіраўніка штаба і камандзіра дывізіёна тральшчыкаў да намесніка камандзіра паўночным флотам (з 2013 года) і кіраўніка Ваенна-марской акадэміі імя адмірала Кузняцова (з 2020 года). Характэрна, што менавіта Сакалоў камандаваў міжземнаморскім паходам караблёў паўночнага флоту на чале з цяжкім авіяносьбітам крэйсерам «Адмірал Кузняцоў».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках