16 красавiка 2024, aўторак, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны лукашысцкі «футбаліст» спрабаваў уцячы ў Польшчу?

27
Галоўны лукашысцкі «футбаліст» спрабаваў уцячы ў Польшчу?

Базанаў быў заўважаны на пункце пропуску «Варшаўскі мост» у Берасці.

Старшыня Беларускай федэрацыі футболу (АБФФ) Уладзімір Базанаў увечары 11 жніўня быў заўважаны на пункце пропуску «Варшаўскі мост» у Берасці. Відавочцы паведамляюць, што чыноўніка не пусцілі ў ЕЗ, ён быў вымушаны вярнуцца назад, піша tribuna.com.

«Ох, як жа цяжка будзе Уладзіміру Базанаву растлумачыць, чаму беларускія клубы так моцна завалілі сёлетні сезон у еўракубках. А яго ж абавязкова павінны спытаць, як гэта звычайна бывае ў нелегітымнага скандаліста Лукашэнкі – ён любіць “ператрахнуць” за любыя памылкі ў спорце. А апошняе месца ў сезоне на футбольнай мапе Еўропы можна проста назваць найбуйнейшым фіяска ў гісторыі гэтага віду спорту нашай краіны», – піша tribuna.com.

Летась у лістападзе Уладзіміра Базанава з жонкай затрымалі ў Чэхіі, куды яны прыехалі на матч жаночай зборнай. За парушэнне антыкавідных правілаў ім анулявалі візы і выслалі з краіны.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках