16 красавiка 2024, aўторак, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На авіябазе ў Навафёдараўцы ўзарвалі чатыры склады боепрыпасаў РФ

2
На авіябазе ў Навафёдараўцы ўзарвалі чатыры склады боепрыпасаў РФ

Брытанская выведка апублікавала новую інфармацыю пра ўдар па Крыме.

Выбухі ў Навафёдараўцы на тэрыторыі часова акупаванага Крыма – гэта вынік знішчэння чатырох адкрытых складоў з боепрыпасамі. Атака пазбавіла расейцаў сама меней васьмі самалётаў.

Такой інфармацыяй падзялілася брытанская выведка ў свежай справаздачы датычна вайны ва Украіне, паведамляе УНІАН.

«9 жніўня 2022 года на вайсковым аэрадроме “Сакі” ў заходнім Крыме адбыліся выбухі. Першапачатковая прычына выбухаў незразумелая, але вялікія грыбападобныя аблокі, бачныя на відэа відавочцаў, амаль напэўна былі выкліканыя дэтанацыяй да чатырох незачыненых складоў боепрыпасаў», – паведамілі ў брытанскай выведцы.

У справаздачы таксама сказана, што ў выніку нападу атрымалася знішчыць ці пашкодзіць сама меней 8 самалётаў расейцаў — 5 Су-24 і 3 Су-30. Цэнтральная зона аэрадрома атрымала сур'ёзныя пашкоджанні, але ён, верагодна, застаецца працаздольным.

Для РФ страта 8 знішчальнікаў не мае каласальнага значэння, бо гэта нязначная частка ад агульнай колькасці. Аднак «Сакі» выкарыстоўваўся для прыкрыцця Чарнаморскага флоту.

«Магчымасці марской авіяцыі ў цяперашні час значна аслабленыя. Гэты інцыдэнт, верагодна, прымусіць расейскіх вайскоўцаў перагледзець сваё ўспрыманне пагрозы. Крым, верагодна, разглядаўся як надзейны тылавы раён», – падсумавалі ў брытанскай выведцы.

Нагадаем, 9 жніўня былі нанесеныя ўдары па аэрадроме ў Навафёдараўцы на тэрыторыі Крыма.

З прычыны атакі атрымалася знішчыць дзевяць варожых самалётаў, пра што расказалі ў Камандаванні УС УСУ. А старшыня Камітэта Вярхоўнай Рады Украіны ў пытаннях нацыянальнай бяспекі, абароны і выведкі Аляксандр Завітневіч дадаў, што аэрадром выведзены са строю.

Журналісты The Washington Post са спасылкай на ўкраінскага чыноўніка паведамілі, што выбухі ў Крыме – гэта праца ўкраінскага атраду спецыяльнага прызначэння.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках