18 красавiка 2024, Чацвер, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеі прадказалі «нафтавы інфаркт»

3
Расеі прадказалі «нафтавы інфаркт»

У лічаныя месяцы здабыча нафты ў РФ упадзе амаль на 20%.

Да пачатку 2023 года здабыча нафты ў Расеі ўпадзе амаль на 20%, што стане адным з наймацнейшых абвалаў за ўсю гісторыю здабыўной прамысловасці, прагназуе Міжнароднае энэргетычнае агенцтва, піша finanz.

З 10,8 млн бараляў штодзённай здабычы нафтавікі страцяць блізу 2 млн, а агульны аб'ём вытворчасці нафты – 8,8 млн б/д – абрынецца да мінімуму з 2002–2003 гг.

Эмбарга Еўразвязу, якое пачынае дзеянне да канца года і ўключае забарону на страхаванне танкераў, пакіне незапатрабаванымі пастаўкі сырой нафты на 1,3 млн бараляў за дзень, а таксама нафтапрадуктаў на 1 млн, ацэньвае МЭА.

Перанакіраваць іх у Азію ў поўным аб'ёме будзе складана: попыт Індыі і Кітая зніжаецца трэці месяц запар і цяпер на 17% ніжэйшы за ўзроўні красавіка – траўня.

У выніку нафтаваму сэрцу расейскай эканомікі, якое з савецкіх часоў пампуе ў краіну мільярды сыравінных даляраў, трэба будзе перажыць інфаркт са стратай кожнага пятага бараля здабычы, мяркуюць у МЭА.

Супастаўныя аб'ёмы расейская «нафтанка» страчвала толькі двойчы ў сучаснай гісторыі: падчас крызісу пандэміі (мінус 2 млн бараляў за дзень) і паводле вынікаў развалу СССР (мінус 5,4 млн бараляў за дзень з 1987 да 1996 года).

Сітуацыю пагаршае тое, што страчваючы рынкі збыту, расейскія нафтавыя кампаніі страцілі яшчэ і тэхналогій. У сакавіку найбуйнейшыя замежныя нафтасэрвісныя кампаніі (Schlumberger, Baker Hughes, Weatherford і Halliburton) абвясцілі аб прыпыненні ўсіх аперацый у Расеі.

«Гэта істотна негатыўна паўплывае на здабычу», – пішуць аналітыкі ПСБ: расейскія нафтавікі здольныя самі свідраваць свідравіны, але высокатэхналагічныя ідэі – у асноўным імпартныя. Максімальна высокая іх дзель у сегменце паслуг інтэнсіфікацыі здабычы і павелічэнні нафтааддачы (50%) і ў тэхналогіях распрацоўкі цяжкавымальных запасаў (60%).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках