25 красавiка 2024, Чацвер, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фатальная памылка Пуціна

9
Фатальная памылка Пуціна

План Крамля ва Украіне пацярпеў паразу ў тым ліку і праз памылкі прэзідэнта РФ.

Планы Крамля ў акупацыі Украіны пачалі цярпець паразу праз жорсткі супраціў УСУ на поўдні і памылкі Уладзіміра Пуціна. Крамлёўскі аўтакрат перад уварваннем спадзяваўся, што Захад стоміцца дапамагаць Украіне да жніўня і дазволіць расейцам зламаць супраціў краіны-суседкі. Такое меркаванне выказаў міністр абароны Вялікай Брытаніі Бэн Уолес, паведамляе The Guardian.

Брытанскі палітык адзначыў, што Расея наўрад ці калі-небудзь здолее захапіць Украіну. Ён падкрэсліў, што гэта вельмі добра заўважна праз змену планаў Крамля, які першапачаткова прадугледжваў «маланкавую трохдзённую аперацыю».

«Іхняе ўварванне значна замарудзілася і ўвесь час змянялася да такой ступені, што яны цяпер сканцэнтраваныя толькі на поўдні і ўсходзе, а гэта вельмі далёка ад той трохдзённай так званай “спецыяльнай аперацыі”. Прэзідэнт Пуцін спадзяваўся на тое, што ў жніўні, праз некалькі месяцаў, нам усім надакучыць канфлікт, і міжнародная супольнасць разыдзецца па розных кірунках. Што ж, сённяшні дзень з'яўляецца доказам супрацьлеглага», – сказаў Уолес.

Раней міністр абароны Вялікай Брытаніі абвясціў, што Злучанае Каралеўства падвоіць колькасць РСЗА, якія накіроўваюцца ва Украіну.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках