28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Focus: У Расеі загаварылі пра «драматычнае» становішча войска

18
Focus: У Расеі загаварылі пра «драматычнае» становішча войска

Дарадца Мінабароны РФ прызнаў, што войска Украіны значна больш дасведчанае, чым расейскае.

Дарадца расейскага Мінабароны прызнаў, што акупацыйным войскам бракуе жаўнераў і добрай сучаснай зброі, у той час як ва ўкраінскім войску такой зброі становіцца ўсё больш.

Войска Расеі, якое ўдзельнічае ў вайне супраць Украіны, можа апынуцца ў «вельмі драматычным становішчы да канца лета». Пра гэта сказаў адзін з дарадцаў расейскага Мінабароны.

Як піша zn.ua са спасылкай на выданне Focus, ён прызнаў, што ўмовы, у якіх знаходзяцца расейскія жаўнеры, несуцяшальныя, роўна як і стан іх узбраення. Гаворка ідзе пра Руслана Пухава, які ўваходзіць у дарадчую раду Мінабароны РФ. Ён набліжаны да ўрада Уладзіміра Пуціна і ўзначальвае Цэнтр аналізу стратэгій і тэхналогій.

«У нас занадта мала пяхотнікаў. Лінія фронту вельмі вялікая. І адпраўленых туды войскаў недастаткова», - прызнаў ён.

Ён таксама адзначыў, што ва ўкраінскай абароны шмат артылерыі і наземных сіл.

«Нам даводзіцца прарываць украінскую лінію фронту з занадта малой колькасцю жаўнераў, уразлівымі танкамі і бронемашынамі», - сказаў Пухаў, дадаўшы, што расейскае войска спрабуе кампенсаваць гэта масіўным ужываннем артылерыі. Але прагрэс занадта марудны.

Дарадца Мінабароны РФ указаў на вельмі дрэннае тэхнічнае забеспячэнне расейскага войска. У яго няма самалётаў апошняга пакалення. У дадатак, расейскім войскам бпакуе высокадакладнай зброі. І гэта, са слоў Пухава, таксама «скарачае эфектыўнасць нашых састарэлых знішчальнікаў». Ён мяркуе, што гэта адна з галоўных прычын, чаму расейскім ВПС не ўдалося заваяваць украінскае неба. Тым часам на зямлі войска Расеі выкарыстоўвае састарэлыя танкі.

Войска Пуціна наогул не мае найноўшых танкаў. У дадатак, тыя машыны, якія ёсць, аснашчаныя састарэлым абсталяваннем і бранёй. Напрыклад, Ізраіль выкарыстоўвае найноўшыя тэхналогіі для абароны сваіх танкаў. ЗША таксама ўсталёўваюць перадавыя распрацоўкі на баявыя машыны, але мы гэтага не зрабілі.

«Гэта падобна на гладыятарскую бітву. Адзін змагаецца з мячом і шчытом, а іншы - з віламі і сеткай», - сказаў дарадца расейскага Мінабароны, дадаўшы, што ў расейскіх сілаў дрэнная зброя як для нападаў, так і для абароны.

«Мы запусцілі сотні, тысячы нават некіравальных набояў. І яны паляцелі некуды. Яны танныя, але рэдка трапляюць у цэль. Два высокадакладныя набоі могуць прычыніць значна большую шкоду апаненту», – дадаў ён.

Таксама ён прызнаў, што войска Украіны проста больш дасведчанае, чым расейскае.

«Яны ваююць 8 гадоў, іх артылерысты вельмі дасведчаныя. Мы ж са свайго боку рэдка выкарыстоўвалі артылерыю на полі бітвы», – сказаў Пухаў, дадаўшы, што ўкраінскі бок таксама лепш падрыхтаваны і лепш праводзіць паветраную выведку.

Дарадца Мінабароны РФ нагадаў, што ЗША перадалі Украіне амерыканскія дальнабойныя ўстаноўкі HIMARS. Раней абодва бакі выкарыстоўвалі савецкія гаўбіцы і РСЗА з радыусам дзеяння 13-25 кіламетраў. Але сучасная заходняя артылерыя, атрыманая Украінай, знішчае цэлі на адлегласці 40 кіламетраў. У сваю чаргу, устаноўкі HIMARS здольныя наносіць дакладныя ўдары на адлегласці нават да 85 кіламетраў. І гэта, са слоў Пухава, сур'ёзная праблема для расейскага войска. Таму што ўкраінскія абаронцы з дапамогай амерыканскіх сістэм знішчаюць расейскія склады боепрыпасаў, камандныя цэнтры, а таксама расейскія маршруты паставак з вялікай адлегласці.

Пухаў не сумняваецца, што Захад і надалей будзе забяспечваць Украіну зброяй. У сваю чаргу, украінскія вайскоўцы неўзабаве будуць асвойваць новыя тыпы ўзбраення.

«Да канца лета сітуацыя можа стаць вельмі драматычнай для нас. Мы мабілізуем занадта мала жаўнепраў. А змагацца даводзіцца з войскам, якое праводзіць ужо чацвёртую хвалю мабілізацыі. У іх дастаткова байцоў», - сказаў ён.

Украіна ўсё яшчэ не пачала масавы контрнаступ. Дарадца Мінабароны Расеі не сумняваецца, што яна на гэта здольная. Зрэшты, ён заўважыў, што «недаацэнка ворага была дарагой памылкай для нас». І калі ўкраінскія вайскоўцы вызнгачаць, што расейскія сілы вельмі слабыя, то сутыкнуцца з тымі ж праблемамі падчас вялікага наступу.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках