20 красавiка 2024, Субота, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін рыхтуецца да перамоваў?

17
Пуцін рыхтуецца да перамоваў?

Экспэрт назваў месяц, у якім РФ можа прапанаваць Украіне «дрэнны мір».

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін можа пайсці на мірныя перамовы з Украінай прыкладна ў лістападзе 2022. Гэта будзе магчыма ў выпадку атрымання УСУ стратэгічнай перавагі на Херсоншчыне.

Такое меркаванне выказаў брытанскі экспэрт у пытаннях Украіны Цімаці Эш у калонцы на NV.ua.

З ягоных слоў, калі Пуцін хоча захаваць на NATO хаця б нейкі ўплыў, то яму давядзецца дамаўляцца як з Захадам, так і з Украінай. Магчыма, што гэта можа адбыцца ўжо да зімы, бо вайсковы патэнцыял Расеі істотна скончыўся, а наступ замарудзіўся. На думку Эша, шмат будзе залежаць ад бітвы за Херсон.

«Найбольш імаверным з'яўляецца тое, што бітва за Херсон скончыцца цягам наступных некалькіх месяцаў, а затым, пасля першай спробы ўвосень нагнуць Еўропу ў энэргетычным пытанні, Пуцін прапануе нейкі мір - прыкладна - у лістападзе. Мяч будзе на баку Украіны - ці пагадзіцца зноў на дрэнны мір (як гэта было з «Менскам-1» ці «Менскам-2») - ці прадаўжаць барацьбу. У мяне такое адчуванне, што на гэты раз вакол Украіны значна больш адзінства і рашучасці змагацца, пакуль не будзе вернута значна больш тэрыторыі - поўдзень, Запарожжа і парты на Херсоншчыне - ключавыя. Гэта тое, што можа забяспечыць Украіне ўмацаванне міру», - піша экспэрт.

Эш падкрэсліў, што ў параўнанні з умовамі, пры якіх падпісваліся «Менск-1» і «Менск-2», новыя дамоўленасці будуць падпісвацца або на ўмовах роўнасці, або пры перавазе ўкраінскага боку. У першую чаргу, гэта звязанае з тым, што вайсковая моц абодвух бакоў цяпер істотна адрозніваецца ад той, якая была ў 2014 годзе. Украіна пры падтрымцы Захаду атрымала неабходныя ўзбраенні і мае перавагу ў «агульнай вайсковай дынаміцы».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках