23 красавiка 2024, aўторак, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі закрылі адну з дзвюх літоўскіх школ

6
У Беларусі закрылі адну з дзвюх літоўскіх школ

Інспекцыя МНС знайшла «парушэнні».

Пяляскую сярэднюю школу, адну з дзвюх літоўскіх школ у Беларусі, закрылі, паведамляе газета «Светлы шлях».

Школу перад пачаткам навучальнага года «праверыла» інспекцыя МНС. Пры правядзенні праверкі, як заявілі ў МНС, у Пяляскай сярэдняй школе быў «выяўлены шэраг парушэнняў».

«Так, не забяспечаная бяспечная і бесперашкодная эвакуацыя дзяцей і педагогаў з памяшкання школы ў выпадку надзвычайнай сітуацыі, не забяспечаная належная супрацьдымная абарона і абарона ад распаўсюджвання агню. Акрамя таго, праведзенае перапрафіляванне памяшканняў па функцыянальнаму прызначэнню. Склады перапрафіляваныя пад навучальныя класы і майстэрні», - распавяла афіцыйная прадстаўніца абласной управы МНС Вольга Адзіева.

З яе слоў, выяўленыя парушэнні «ствараюць пагрозу прычынення шкоды жыццю і здароўю навучэнцаў і педагогаў». На гэтай падставе на адрас кіраўніка ўстановы накіраваная прапанова аб прыпыненні дзейнасці школы да ўстаранення выяўленых заўваг.

- Усе навучэнцы, а гэта 40 дзяцей з Лідскага раёна і 74 з Воранаўскага, будуць пераведзеныя для навучання па месцы жыхарства. Кожнаму з 24 педагогаў, з якіх 10 - грамадзяне Літвы, будзе прапанаванае месца працы на тэрыторыі Воранаўшчыны.

З закрыццём школы ў Пелясах, у Беларусі засталася толькі адна літоўская школа - у Рымдзюнах.

Школа ў Пелясах была першай літовамоўнай у Беларусі, яна адкрылася ў 1992 годзе, у апошні год там вучыліся больш за 120 дзяцей, у штаце - 23 педагогі, 11 - грамадзяне Літвы. Гэта прыватная ўстанова адукацыі, з моманту адкрыцця і дагэтуль школу фінансуе Міністэрства адукацыі Літвы. У красавіку, калі стала вядома аб спыненні навучання на літоўскай мове, міністэрства прыстрашыла спыніць выдзяляць сродкі на школу, калі пастанова не будзе скасаваная.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках