25 красавiка 2024, Чацвер, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У акупаванай Новай Кахоўцы раздаюцца выбухі паблізу ад ГЭС

4
У акупаванай Новай Кахоўцы раздаюцца выбухі паблізу ад ГЭС

Ля важнага для расейцаў Кахоўскага моста заўважылі клубы дыму.

У пятніцу, 12 жніўня, у акупаванай Новай Кахоўцы ў Херсонскай вобласці ля гідраэлектрастанцыі прагучалі выбухі. Адпаведнае відэа апублікаваў Telegram-канал УСУ, піша apostrophe.ua.

Паведамляецца, што ля Кахоўскага моста бачныя клубы дыму.

Украінскі вайсковы экспэрт Аляксандр Мусіенка адзначыў, што прыярытэтнай задачай украінскага войска з'яўляецца разбурэнне лагістыкі ворага, каб у акупантаў не было магчымасці назапашваць свае сілы, боепрыпасы і зброю на правабярэжжы Херсоншчыны. У выніку расейцы будуць змушаныя адступіць праз немагчымасць супраціву.

Біць па мосце неабходна далікатна, каб не пашкодзіць дамбу і Кахоўскую ГЭС, якія знаходзяцца заблізка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках