19 красавiка 2024, Пятніца, 12:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўночная Македонія адмовіла Расеі ў адкрыцці ганаровага консульства

3
Паўночная Македонія адмовіла Расеі ў адкрыцці ганаровага консульства

Прэзідэнт краіны абвінаваціў РФ ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы дзяржавы.

Улады Паўночнай Македоніі афіцыйна паведамілі Расеі аб адкліканні згоды на заснаванне пасады ганаровага консула Расейскай Федэрацыі ў горадзе Бітоле.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на заяву МЗС Расеі, апублікаваную ў пятніцу.

Расейскае замежнапалітычнае міністэрства сцвярджае, што «пра матывы гэтага кроку нічога не сказана».

У заключэнне міністэрства прыстрашыла рэакцыяй у адказ, але не канкрэтызавала, якой менавіта.

У Бітоле дзейнічае консульства Расеі. У чэрвені мясцовыя СМІ паведамлялі, што невядомы скраў адтуль расейскі сцяг.

У канцы ліпеня прэзідэнт Паўночнай Македоніі Сцева Пендароўскі абвінаваціў Расею ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы краіны і фінансаванні пэўных палітычных плыняў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках