29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы выведнік КДБ: Крэмль і кіраўніцтва ўзброеных сіл РФ у замяшанні

12
Былы выведнік КДБ: Крэмль і кіраўніцтва ўзброеных сіл РФ у замяшанні

Яны не чакалі ўдару па Крыме.

Я мяркую, што аперацыя «кантрудар на поўдні» пачалася з таго часу, як была запушчаная сама ідэя, што Украіна да яго рыхтуецца. А ўдар па авіябазе ў Саках стаў стратэгічным прарывам, расказаў экс-супрацоўнік КДБ СССР Юрый Швец на сваім канале ў YouTube.

Ва Украіне гаварылі аб Херсоне, а ўдар нанеслі ў Крыме. У Крамлі спадзяваліся, што УСУ не адважацца гэтага зрабіць. Усё ж гэта святая святых, сілавы цэнтр Мордара, адкуль яны атакавалі поўдзень Украіны.

Як ні круці, для паспяховай контратакі патрэбная стратэгічная раптоўнасць. Вось яна і ёсць. Я не думаю, што нехта ў Расеі чакаў пачатку атакі з такога магутнага цэнтра на тэрыторыі Крыму.

Крэмль і кіраўніцтва ўзброеных сіл РФ і камандаванне сіл, якія ўдзельнічаюць у агрэсіі, цяпер у замяшанні… Расея ні тэхнічна, ні арганізацыйна не здольная перамагчы ў гэтай вайне.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках