19 красавiка 2024, Пятніца, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пісьменнік Салман Рушдзі падпаў пад напад у ЗША

Пісьменнік Салман Рушдзі падпаў пад напад у ЗША

На яго напаў чалавек з нажом.

Пісьменнік Салман Рушдзі, чыёй смерці жадаў Іран, падпаў пад напад у ЗША.

Як паведамляюць сусветныя агенцтвы, Рушдзі рыхтаваўся выступіць з лекцыяй у адным інстытуце ў Нью Ёрку, і яго ўжо прадстаўлялі публіцы, калі на сцэну выскачыў невядомы і напаў на пісьменніка.

Паводле зввестак агенцтва «Франс Прэс», паліцыя паведамляе, што нападнік выцяў Рушдзі нажом.

Рушдзі, як паведамляюць агенцтвы, упаў. Нападніка скруцілі.

Рушдзі на насілках вынеслі з будынка Інстытута Чатакуа і на гелікаптэры павезлі ў шпіталь. Інфармацыі аб стане пісьменніка пакуль няма.

Індыец Салман Рушдзі - аўтар кнігі пра іслам «Шатанскія вершы». Шмат хто з мусульман прыняў яе за блюзнерскую, і ў 1988 годзе вярхоўны лідэр Ірана аятала Хамэйні выдаў фетву-наказ забіць Рушдзі. За галаву пісьменніка, які жыве на Захадзе, адзін іранскі ісламскі фонд абяцае 3,3 млн даляраў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках