25 красавiка 2024, Чацвер, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

12 балаў з 10: У Пентагоне ацанілі эфектыўнасць УСУ

4
12 балаў з 10: У Пентагоне ацанілі эфектыўнасць УСУ

Паспяховыя дзеянні ўкраінскіх вайскоўцаў зламалі баявы дух ворага.

У Міністэрстве абароны Злучаных Штатаў Амерыкі высока ацанілі эфектыўнасць Узброеных сілаў Украіны, якія цяпер абараняюць краіну ад расейскіх акупантаў. Украінскаму войску аддалі 12 балаў з дзесяці.

Пра гэта гаворыцца на сайце ўстановы са спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка. Паводле ягоных словаў, на маральны дух салдатаў арміі РФ уплываюць прагрэс і поспехі УСУ на полі бою.

«Паводле шкалы ад 0 да 10 эфектыўнасць Узброеных сілаў Украіны будзе роўная 12. Проста зыходзячы з таго, наколькі ўразілі яны нас у многіх сэнсах. Яны знайшлі спосабы рабіць тое, што нам здавалася немагчымым», – падкрэсліў ён.

У паведамленні Пентагона зазначаецца, што краіна-агрэсарка Расея прадаўжае весці бязладны агонь па тэрыторыі Украіны, і гэта прыводзіць да масавых ахвяраў сярод мірнага насельніцтва.

"Гэта шмат у чым звязана з нявыбарнымі бамбардаваннямі, якія праводзяць расейскія сілы", – дадаў чыноўнік.

Таксама ў Пентагоне пракаментавалі выбухі на аэрадроме "Сакі" на акупаваным Крымскім паўвостраве 9 жніўня, дзе было знішчана шмат авіятэхнікі РФ. Ва ўстанове заявілі, што ЗША не давалі Украіне зброю для ўдараў па Крыме.

Прадстаўнік амерыканскага Мінабароны падкрэсліў, што Вашынгтон "не мае нічога, што паказвала б", што атака па аэрадроме была здзейсненая ракетамі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках