28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бітва за ўраджай у Беларусі: Гарыць тэхніка і салома

5
Бітва за ўраджай у Беларусі: Гарыць тэхніка і салома

Толькі за апошні дзень адбыліся тры пажары на аб'ектах АПК.

За мінулы дзень зафіксавалі тры пажары на аб'ектах аграпрамысловага комплексу – згарэлі 150 тонаў саломы і трактар з прэс-падборнікам, яшчэ адзін прэс-падборнік агонь пашкодзіў. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.

12 жніўня ў 14.30 паступіла паведамленне пра пажар сцірты саломы каля вёскі Ганчароўка Смалявіцкага раёна Менскай вобласці. У выніку пажару згарэла 150 тонаў саломы ў рулонах. Пацярпелых няма, прычына пажару высвятляецца.

У той самы дзень у 17.33 у МНС паступіла паведамленне пра загаранне прычапнога прэс-падборніка Krone Comprima F155 пры правядзенні сельскагаспадарчых працаў у полі каля вёскі Жолкіна Пінскага раёна Берасцейскай вобласці. Агонь пашкодзіў прэс-падборнік. Пацярпелых няма, прычына загарання вызначаецца.

У 18.04 у МНС паведамілі, што пры правядзенні сельскагаспадарчых працаў загарэўся трактар МТЗ-1221 і прычапны прэс-падборнік Krone Comprima CF155 у полі каля вёскі Шабуні Смалявіцкага раёна Менскай вобласці. У выніку пажару згарэў і трактар, і прэс-падборнік. Пацярпелых няма, прычына пажару высвятляецца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках