23 красавiка 2024, aўторак, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Зяленскага назвалі пяць крокаў для перамогі ў вайне супраць Расеі

4
У Зяленскага назвалі пяць крокаў для перамогі ў вайне супраць Расеі

Адзін з іх – газавае эмбарга для РФ.

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак назваў пяць крокаў, якія дапамогуць Украіне перамагчы ў вайне супраць Расеі, разбурыўшы яе эканоміку і войска.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram-канал кіраўніка ОП.

Паводле словаў Ермака, Украіне дапамогуць наступныя крокі:

прызнанне Расеі дзяржавай – спонсаркай тэрарызму;

візавы бан для расейцаў;

абмежаванне кошту нафты;

газавае эмбарга;

пастаўкі Украіне зброі.

«Гэтыя крокі дапамогуць нам перамагчы Расею, разбурыўшы яе эканоміку, войска, а таксама пазбавяць іх жадання ваяваць і шантажаваць заходні свет», – адзначыў кіраўнік ОП.

Нагадаем, нядаўна прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў краіны ўвесці забарону ўезду для ўсіх расейцаў у краіны Захаду, растлумачыўшы, што гэта дапаможа прымусіць расейцаў зразумець, што яны маюць дачыненне да вайны РФ супраць Украіны.

Пасля чаго такую ініцыятыву падтрымалі ў Эстоніі, Чэхіі і Латвіі.

Неўзабаве кіраўнік МЗС Чэхіі паведаміў, што прапануе краінам ЕЗ разгледзець забарону шэнгенскіх візаў для расейцаў ужо ў канцы жніўня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках