6 снежня 2022, aўторак, 4:41
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ апублікавала падборку «лайфхакаў» расейскіх салдатаў для ўцёкаў з вайны

6
СБУ апублікавала падборку «лайфхакаў» расейскіх салдатаў для ўцёкаў з вайны

Адзін з метадаў – напіцца, саскочыць з танка і зламаць руку.

Расейскія акупанты дэмаралізаваныя і ўсё часцей шукаюць спосаб уцячы з вайны дадому. Для гэтага яны прыдумляюць самыя разнастайныя хітрыкі. Праціўнікі гатовыя прыкідвацца псіхічна нездаровымі, ламаць рукі і нават страляць адзін у аднаго.

Падборку «лайфхакаў» акупантаў сабрала Служба бяспекі Украіны са свежых перахопаў гутарак.

У адной з гутарак маці расказала сыну «афганскі» рэцэпт дзеда: «Ідзі ў медпункт, кажы, што мне моцна баліць галава, цісне там на вушы, мне здаецца, што са мной хтосьці размаўляе… карацей, каб ты, тыпу, уключаў васю».

Жанчына сцвярджае, што цяпер з'ехаць з вайны цяжка. Акупантаў не адпускаюць пад маркай неабходнасці «абараняць радзіму».

У другой размове таварыш надумаў даць параду салдату: «Нажарыся і з танка нырца. Галоўнае, каб шыю не зламаў. Скачы, як шчупаком у ваду».

Аднак найбольшай «арыгінальнасцю» адзначыліся салдаты элітнай «чырванасцяжнай» 39-й асобнай мотастралковай брыгады РФ. Яны проста на маршы адстрэльвалі адзін аднаму мяккія часткі цела. Пры гэтым акупанты імкнуліся мінімізаваць шкоду для здароўя.

Нагадаем, гэта не першыя выпадкі, калі ворагі шукаюць спосаб уцячы з вайны. Яшчэ ў канцы траўня ў ГУР паведамлялі, што ў Харкаўскай вобласці расейцы шукалі ўкраінскія патроны з мэтай здзейсніць «самастрэл».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».