29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыя адмовілася падключацца да расейскага аналагу SWIFT

8
Індыя адмовілася падключацца да расейскага аналагу SWIFT

Індыйскія банкі не хочуць супрацоўнічаць з краінай, якая трапіла пад санкцыі.

Індыя адмовіла Расеі ў стварэнні плацежнай сістэмы, якая павінна стаць альтэрнатывай SWIFT. Расейцы прапаноўвалі стварыць сістэму, з дапамогай якой можна было б разлічвацца як рублямі, так і рупіямі.

Індыйскія банкі не хочуць падтрымліваць прапанаваную інтэграцыю дзвюх сістэмаў абмену паведамленнямі, паколькі гэта можа быць вытлумачана як спроба абысці санкцыі ЗША ў дачыненні да расейскіх банкаў. Пра гэта паведамляе The Economic Times са спасылкай на высокапастаўленага банкіра.

Гэтае пытанне ўзнікла на мінулым тыдні, калі індыйскія і расейскія банкіры правялі сустрэчу, каб абмеркаваць дэталі «гандлю рупіямі».

«Расейскія банкі, якія да гэтага часу не закранутыя санкцыямі ЗША, не маюць філіяла ў Індыі. Як толькі такі банк трапіць пад санкцыі, ягоны офіс у Расеі захоча знайсці спосаб сувязі праз абаронены канал з індыйскімі банкамі, дзе ў яго ёсць рахункі vostro. Таму яны мяркуюць, што расейская сістэма абмену паведамленнямі павінна быць падключаная да SFMS. Электронная пошта не ўважаецца за бяспечны спосаб абмену плацежнымі рэквізітамі, і ніводны банк больш не выкарыстоўвае факс», – сказаў іншы банкір.

SFMS («Структураваная сістэма абмену фінансавымі паведамленнямі») – індыйская сістэма абмену паведамленнямі. Забяспечвае ўнутры- і міжбанкаўскую перадачу паведамленняў.

Аднак банкі з Індыі не хочуць выкарыстоўваць інтэграваную плацежную сістэму для працы з расейскім банкам, які знаходзіцца пад санкцыямі ЗША. «Ці затрымаліся б дэпазіты расейскага банка ў выпадку санкцый – пытанне гіпатэтычнае на гэты момант. Але прывязка SFMS да расейскай сістэмы можа разглядацца як спосаб абыйсці санкцыі ЗША і мець справу з расейскім банкам, якія знаходзяцца пад санкцыямі», – сказала крыніца ў галіне.

Пры гэтым сярэднія і дробныя расейскія банкі, якія пакуль не сутыкнуліся з санкцыямі і гатовыя адкрываць рахункі ў Індыі, асцерагаюцца наступстваў санкцый у будучыні. «Некаторыя індыйскія дзяржаўныя і прыватныя банкі звярнуліся ў РБІ (Рэзервовы банк Індыі – Цэнтрабанк. – Рэд.) па адкрыццё рахункаў vostro ў расейскіх банках. Пакуль незразумела, ці атрымаў хто-небудзь дазвол», – сказаў іншы банкір.

У адрозненне ад пагаднення пра гандлёвыя разлікі ў гандлі паміж Індыяй і Іранам (пасля ўвядзення санкцый супраць Ірана), ні адзін банк у Індыі не быў прызначаны вузлавой установай праз наступствы поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну. У якасці альтэрнатывы Індыя змякчыла правілы выкарыстання рахункаў vostro пасля некалькіх месяцаў абмеркаванняў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках