5 кастрычнiка 2022, Серада, 15:31
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Праз крах ва Украіне Пуцін хоча пачаць новую «спецаперацыю»

57
СМІ: Праз крах ва Украіне Пуцін хоча пачаць новую «спецаперацыю»

План можа быць гатовы да 1 верасня.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін нібыта ўпершыню ў кулуарах прызнаў, што развязаная ім ва Украіне вайна пацярпела паразу, і гэтую праблему трэба тэрмінова развязваць. Выйсце расейскі дыктатар бачыць у стварэнні новага «кіраванага хаосу», гэта значыць яшчэ адной вайны, з якой ён выйдзе пераможцам. У якасці ахвяры гаспадар Крамля разглядае дзве краіны – Грузію і Казахстан.

Як паведамляе Telegram-канал Генерал СВР, 11 жніўня Пуцін падчас аператыўнай нарады ў рэжыме відэаканферэнцыі з прадстаўнікамі кіраўніцтва Міністэрства абароны і Генеральнага штаба Узброеных сілаў РФ дакараў за адсутнасць абяцаных гучных і хуткіх перамог ва Украіне.

«Удзельнікі нарады паспрабавалі выказацца ў апраўдальнай манеры, але былі груба перапыненыя прэзідэнтам. Пуцін задаў прамое пытанне з патрабаваннем адказаць сумленна: "Якіх вынікаў можна чакаць да пачатку верасня?" Выслухаўшы некалькі адказаў, якія можна рэзюмаваць "не да гучных перамог цяпер. Выжыць бы", Пуцін закончыў нараду. Пазней праблемы на фронце прэзідэнт абмяркоўваў з некалькімі людзьмі з блізкага атачэння і асобна з Юрыем Кавальчуком (асноўны акцыянер і былы старшыня рады дырэктараў банка "Расея", – рэд.)», – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле звестак канала, увечары Пуцін правёў яшчэ адну нараду, у якой удзельнічалі два прадстаўнікі ад кіраўніцтва Генштаба і два ад Міністэрства абароны, кіраўнік адной са службаў ФСБ, дырэктар СЗВ Сяргей Нарышкін і сакратар Рады бяспекі Мікалай Патрушаў. Абмяркоўвалася адсутнасць перамог на фронце і магчымыя шляхі развязання гэтых праблемаў.

«Пуцін асабіста ўнёс на разгляд пытанне пра магчымасць паралельна правесці больш пераканальную "спецыяльную ваенную аперацыю" на тэрыторыі трэцяй дзяржавы, дзе можна "гарантавана" атрымаць пераможны вынік і зрушыць такім чынам фокус увагі з украінскага фронту», – гаворыцца ў паведамленні.

У выніку Пуцін нібыта даручыў Патрушаву ўзначаліць падрыхтоўку планаў «спецаперацыі» на тэрыторыі Казахстана і Грузіі.

«Маюцца на ўвазе два асобныя планы, адзін датычна Казахстана, другі – Грузіі. Абодва варыянты павінны быць прапанаваныя прэзідэнту ўжо да першага верасня», – удакладнілі на канале.

«Пуцін учора ў прысутнасці некалькіх людзей упершыню фактычна прызнаў, што вайсковы канфлікт ва Украіне ідзе не проста не паводле плана… а становіцца праблемай асабіста для яго і патрабуе тэрміновых захадаў для яго развязання. "Развязанне" праблемы Пуцін бачыць у стварэнні новага "кіраванага хаосу", дзе ён будзе бясспрэчным пераможцам», – рэзюмуюць у Генерал СВР.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».