18 красавiка 2024, Чацвер, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ завабілі ў засаду і знішчылі зводную брыгаду расейскіх акупантаў

16
УСУ завабілі ў засаду і знішчылі зводную брыгаду расейскіх акупантаў

Бацька загінулага салдата РФ раскрыў падрабязнасці бою.

У выніку інтэнсіўнага бою байцы Узброеных сілаў Украіны знішчылі зводную брыгаду расейскіх акупантаў. Пра гэта расказаў бацька загінулага салдата РФ Мікіты Чулкіна Канстанцін.

Паводле ягоных словаў, ягоны сын служыў у 289-м асобным змешаным авіяцыйным палку. Як расказаў Канстанцін Чулкін у інтэрв'ю «Сібір.Рэаліі», перад адпраўкай ва Украіну салдатаў на два тыдні адправілі ва Уладзівасток.

«Ну, як вучылі: яны пастралялі чатыры дні ўсяго. Цягам трох дзён атрымлівалі зброю, яшчэ два дні ён аддаў на набыццё ўсёй неабходнай амуніцыі за свае ж грошы. Я не разумею, як можна было адправіць яго ў зону баёў? Ён жа за 20 гадоў свайго жыцця аўтамат бачыў толькі на прысязе», – гаворыць бацька загінулага расейца.

Паводле ягоных словаў, ягоны сын загінуў у выніку таго, што падраздзяленне РФ патрапіла ў засаду.

«Дзясятага чэрвеня раніцай сын патэлефанаваў мне, сказаў, што яны высоўваюцца калонай. І больш на сувязь не выходзіў. Пазней я даведаўся, што 12 чэрвеня Мікіта загінуў. Але я не веру ў гэта: не маглі яны два дні ісці калонай – гэта ж жывая мішэнь! Затое як я потым даведаўся ад знаёмых, у тым раёне ў тыя дні ішоў страшны бой, у якім загінула шмат нашых хлопцаў, практычна ўся брыгада загінула. А зводная брыгада складае блізу 800 чалавек», – растлумачыў бацька загінулага.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках