25 красавiка 2024, Чацвер, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кадыраўцы ў Марыюпалі хадзілі з відэакамерамі GoPro і бессэнсоўна стралялі ў дамы

Кадыраўцы ў Марыюпалі хадзілі з відэакамерамі GoPro і бессэнсоўна стралялі ў дамы

Гэта выклікала смех у абаронцаў горада.

Падчас баёў у Марыюпалі кадыраўцы бессэнсоўна абстрэльвалі жылыя дамы, здымаючы свае дзеянні на відэакамеры GoPro. Усё гэта выклікала смех у абаронцаў горада.

Пра гэта расказаў украінскі выведнік з 36-й асобнай брыгады марской пяхоты ВМС Украіны 20-гадовы Раман Гарадзенскі ў інтэрв'ю «Радыё Свабода». Падчас баёў за Марыюпаль Герой страціў руку і ногу, пасля чаго перажыў трохтыднёвы палон і катаванні акупантаў.

«З кадыраўцамі смяшней за ўсё было, таму што яны ўсё хадзілі з GoPro. І мы стаім, трымаем абарону, яны ідуць па вуліцы і пачынаюць страляць увогуле ў дзевяціпавярховік з супрацьлеглага боку. Ну, проста яны пачынаюць туды шмаляць з аўтаматаў, пачынаюць РПГ туды кідаць па вокнах. Мы глядзім – куды ты? Мы ім так падказку далі, некалькі разоў стрэльнулі. Яны: "А-а-а!"» – са смехам расказаў ваяр.

Раман Гарадзенскі расказаў, што ягонае падраздзяленне трымала абарону ў Палацы культуры «Іскра», пакуль абаронцаў не стаў абстрэльваць сучасны расейскі танк Т-90.

«Заняў пазіцыю, і хвілінаў 15 пасля таго міна 120-я ззаду мяне недзе за пяць метраў (разарвалася. – Рэд.). І выратавала тое, што ў мяне было дрэва, я пачуў свіст міны, схаваў жыццёва важныя органы за дрэва. Схаваў, прысеў, а што тырчэла, аскепкамі адсекла. ...І рука за галавой была, але яна была яшчэ цёплая. Хацелі выратаваць, але не было такіх умоваў. Пасля ампутавалі праз заражэнне крыві. А нагу адразу адсекла», – успомніў выведнік.

Паводле словаў Рамана, пасля ранення яго ратавалі пабрацімы з ягонай роты. Эвакуацыя доўжылася блізу паўтары гадзіны – пад абстрэламі абаронцы кіламетр пранеслі на насілках.

«Потым ужо завезлі ў тыпу шпіталь, дзе з медроты былі нашы, і там ужо мяне прадэзынфекавалі, чым было», – расказаў ён.

Раман быў паранены 4 красавіка. А ўжо 12 красавіка ягоныя калегі спрабавалі вывезці параненых з Марыюпаля, у той час як акупанты набліжаліся ўшчыльную да іх пазіцый і ваярам даводзілася ўвесь час перамяшчацца паміж хованкамі. Да таго моманту ў выведніка ўжо пачаўся сэпсіс.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках