25 красавiка 2024, Чацвер, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, хто ў Беларусі павінен плаціць падатак на грыбы і ягады

5
Стала вядома, хто ў Беларусі павінен плаціць падатак на грыбы і ягады

Чыноўнікі прыдумалі «хітрую» схему.

У Беларусі пачала дзейнічаць новая рэдакцыя Падатковага кодэкса. У ёй, як і раней, не абкладаюцца падаткам прыбыткі фізічных асобаў ад продажу раслінаводчай і жывёлагадоўчай прадукцыі са свайго надзелу, грыбоў, ягадаў, лекавых раслінаў, арэхаў. Але ёсць і новая норма, у адпаведнасці з якой падатак у пэўных выпадках усё ж давядзецца заплаціць. Гэта датычыцца падатковай праверкі кантролю прыбыткаў і выдаткаў. Але пры гэтым прыбыткі павінны перавышаць больш як 200 базавых велічыняў (1 базавая велічыня — 32 рублі) на год і выкарыстоўвацца для набыцця маёмасці. З сумы, якая перавышае 200 БВ, выплачваецца падатак, ягоная стаўка складае 10 адсоткаў.

Чытачка "Люстэрка" патэлефанавала на наўпростую лінію МПЗ Беларусі, дзе на пытанні адказвала намесніца міністра Эла Сяліцкая, і спытала, ці давядзецца ёй плаціць "падатак за грыбы", калі на прыбытак ад іх продажу яна набудзе аўтамабіль.

Чыноўніца патлумачыла, што механізм збору падатку сёння дзейнічае, у МПЗ няма інфармацыі, што яго скасуюць. Але пра збор яго з людзей "прайшло скажэнне інфармацыі".

– Успрымалася, што будзе ўводзіцца нейкі падатак, але гэтага ніхто не плануе. Гэта як прыклад, напэўна, прывялі, якія выпадкі часам бываюць, зыходзячы з дзейнага заканадаўства, — патлумачыла Эла Сяліцкая, відаць, маючы на ўвазе паведамленне кіраўніка галоўнай управы падаткаабкладання фізічных асобаў Міністэрства падаткаў і збораў Андрэя Кавалеўскага ў эфіры "Беларусь 1".

– У гэтай сітуацыі вы проста дасце тлумачэнне, якім чынам гэтую крыніцу прыбыткаў атрымалі. Не давядзецца вам плаціць, – сказала намесніца міністра, але тут жа дадала: – А давядзецца плаціць, калі падатковым органам будзе вызначана, што выдаткі, якія вы панеслі, перавышаюцца прыбыткамі, якія вы атрымалі. Тады на розніцу налічаць падаходны падатак.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках