19 красавiка 2024, Пятніца, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ прыступілі да планамернага знішчэння групоўкі РФ на паўднёвым кірунку

6
УСУ прыступілі да планамернага знішчэння групоўкі РФ на паўднёвым кірунку

Без камандных пунктаў і СПА акупанты дэмаралізаваныя.

Апошнія тыдні вельмі шмат зводак пра працу ўкраінскай авіяцыі. Як расказаў ваенны эксперт Алег Жданаў, на асобных кірунках сапраўды памянялася сітуацыя.

У эфіры праекта Freeдом ён адзначыў, што на паўднёвым кірунку УСУ практычна «вынеслі» амаль усе СПА.

«За мінулы тыдзень знішчаныя чатыры толькі комплексы С-300 і, па-мойму, два комплексы “Панцыр-1С”. Дарэчы, сёння 3 камандныя пункты вынеслі», – заявіў Жданаў. Ён дадаў, што камандны пункт – гэта да 100 чалавек. Без камандных пунктаў войскі дэмаралізаваныя, падкрэсліў эксперт.

«Вось што мы робім. Мы развальваем сістэму кіравання войскамі... У найбліжэйшыя дні яны не будуць атрымліваць канкрэтных загадаў, пакуль не запрацуе запасны камандны пункт», – заявіў Алег Жданаў.

Ён звярнуў увагу на той момант, што звычайна на камандным пункце гінуць афіцэры-аператары. «Аператыўны аддзел вылятае – і ўсё», – дадаў эксперт.

Паводле ягоных словаў, для стварэння новага каманднага пункта ворагу спатрэбіцца 2-3 дні, якія УСУ могуць выкарыстоўваць на сваю карысць у плане нанясення стратаў войскам РФ.

Раней брытанская выведка адзначала, што расейскія акупанты не могуць выкарыстоўваць два асноўныя аўтамабільныя масты для забеспячэння групоўкі на заходнім беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці. УСУ таксама перабілі дарогу праз рэчку ў Новай Кахоўцы. У выніку ўсе пастаўкі для войска РФ памерам некалькі тысячаў будуць залежаць ад дзвюх пантонных паромных пераправаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках