23 красавiка 2024, aўторак, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомельскай вобласці абвешчаныя новыя «вучэнні»

4
У Гомельскай вобласці абвешчаныя новыя «вучэнні»

Вайскоўцы ў Мазыры папрасілі не набліжацца да вайсковай часці і анансавалі палявы выхад.

Мазырскія СМІ апублікавалі кароткую нататку, што з 15 да 25 жніўня ў раёне вёскі Слабада Мазырскага раёна будзе праводзіцца палявы выхад вайсковай часткай 81223. На вучэннях плануецца выкарыстоўваць імітацыю дзеянняў супраціўніка з выкарыстання дымавых шашак, халастых патронаў і выбуховых пакетаў. Пры гэтым вайскоўцы папрасілі не набліжацца да самай вайсковай часткі.

Афіцыйныя крыніцы інфармацыі Міністэрства абароны Беларусі не паведамлялі пра гэтыя вучэнні. «Флагшток» паспрабаваў разабрацца, што будзе адбывацца пад Мазыром.

Аб дзейнасці вайсковай часткі №81 223 у адкрытых крыніцах не так шмат інфармацыі. Усе згадкі аб нумары часткі датуюцца не пазней за 2021 год.

Вядома, што частка размяшчаецца на паўночнай ускраіне Мазыра па вуліцы Астроўскага, 170. Раней па тым жа адрасе з 1983 года дыслакаваўся 1-ы радыёлакацыйны вузел 1052-й асобны радыётэхнічны батальён 8-й радыётэхнічнай брыгады Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі. Вайскоўцы займалася выяўленнем паветраных цэляў, якія ляцяць у кірунку дзяржаўнай мяжы Беларусь з боку Украіны, а таксама суправаджэннем паветраных сродкаў па тэрыторыі Беларусі з перадачай інфармацыі на камандны пункт Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання.

Мяркуючы са знойдзеных фата, профіль часткі з 1980-х гадоў не змяніўся - гэта ўсё таксама радыёвыведка. На шаўронах салдат лагатып 153 асобнай радыётэхнічнай брыгады асаблівага прызначэння. Адбылося толькі прысваенне новага нумара часткі.

Мінабароны Беларусі паведамляла, аб правядзенні вучэнняў з прымяненнем вайсковай і спецыяльнай тэхнікі, авіяцыйных вайсковых часцей, войскаў супрацьпаветранай абароны і радыётэхнічных войскаў з 9 да 11 жніўня. Такім чынам вучэнні ў Мазырскім раёне пройдуць па-за анансаваным графікам Мінабароны.

Пра існаванне стрэльбішчаў каля вёскі Слабада ў Мазырскім раёне невядома. Магчыма, вайскоўцы будуць разгортваць радыёлакацыйнае абсталяванне ў полі, а «імітацыя дзеянняў супраціўніка» з ужываннем піратэхнікі пройдзе на тэрыторыі самой вайсковай часткі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках