16 красавiка 2024, aўторак, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонія выслала двух супрацоўнікаў расейскіх «Известий»

6
Эстонія выслала двух супрацоўнікаў расейскіх «Известий»

Іх візы ануляваныя.

Расейскае выданне «Известия» паведаміла аб высылцы з Эстоніі двух яго супрацоўнікаў – карэспандэнткі Ксеніі Салдатавай і аператара Дзмітрыя Цімафеева. Ім анулявалі візы і забаранілі ўезд у ЕЗ тэрмінам на тры гады, указваецца на сайце газеты ў суботу, 13 жніўня, піша «Нямецкая хваля».

- Віза прызнаная несапраўднай, пастанова прынятая на падставе наступных прычын: умовы і мэта меркаванага знаходжання не былі распазнаныя, - цытуе выданне афіцыйны дакумент аб пазбаўленні віз, выдадзены ўладамі Эстоніі.

Як указваецца далей, Салдатава і Цімафееў знаходзіліся ў Эстоніі ў якасці турыстаў. Яны былі затрыманыя 12 жніўня ў цягніку, які рухаўся з Нарвы ў Талін. Супрацоўнікі міграцыйных службаў забралі ў іх тэлефоны і даставілі ў паліцэйскі ўчастак у Йыхві. 13 жніўня супрацоўнікі газеты былі дастаўленыя ў пункт пропуску Нарва, праз які яны пакінулі Эстонію, паведамляецца далей. Як адзначаецца ў Telegram-канале «Известий», Салдатава і Цімафееў збіраліся рыхтаваць матэрыялы аб абмежаваннях на выдачу віз расейцам і пазбаўленні танка Т-34 статусу помніка.

Эстонія: расейцы займаліся прапагандай

Тым часам эстонскае выданне Delfi са спасылкай на памежнае кіраванне Усходняй прэфектуры паведаміла, што расейцы займаліся прапагандысцкай дзейнасцю.

- На мяжы яны паказалі шэнгенскія візы, выдадзеныя Італіяй і Фінляндыяй, і заявілі, што знаходзяцца ў турыстычнай паездцы. Пасля мужчына і жанчына накіраваліся да танка ў Нарве і пачалі там весці працу ў прапагандысцкіх мэтах. Затым у Нарве яны селі ў цягнік і паехалі ў бок Таліна, але ў Йыхві да цягніка пад'ехаў паліцэйскі патруль, зняў расейцаў з цягніка і адвёз мужчыну і жанчыну ў паліцэйскі ўчастак для праверкі, - заявіў кіраўнік памежнага кіравання Урмас Эльмі.

Між іншым, міграцыйнае заканадаўства ЕЗ забараняе працоўную дзейнасць уладальнікам турыстычных віз.

11 жніўня Эстонія абвясціла, што закрывае ўезд на сваю тэрыторыю грамадзянам Расеі з эстонскімі шэнгенскімі візамі з 18 жніўня. Выключэнне зроблена для блізкіх сваякоў эстонскіх грамадзян і ўладальнікаў пасведчання на права жыхарства ў Эстоніі, расейскіх дыпламатаў і іх сем'яў, супрацоўнікаў транспартных кампаній, а таксама тых, хто ўязджае ў краіну з гуманітарных меркаванняў. Забарона не закранае асоб, якія маюць права на свабоднае перамяшчэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам ЕЗ, паведаміў кіраўнік МЗС Эстоніі Урмас Рэйнсалу.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках