23 красавiка 2024, aўторак, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: РФ выкрала на Запарожскай АЭС сакрэтныя амерыканскія тэхналогіі

14
Экспэрт: РФ выкрала на Запарожскай АЭС сакрэтныя амерыканскія тэхналогіі

На ЗАЭС было амерыканскае паліва, якое працавала ў рэактары на 50% даўжэй, чым паліва "Расатама".

На Запарожскай атамнай электрастанцыі было загружана паліва амерыканскай кампаніі Westinghouse і стаялі амерыканскія праграмныя прадукты. Спецыялісты атамнай індустрыі РФ шмат гадоў спрабавалі займець гэтыя тэхналогіі, зараз яны набылі доступ. Пра гэта заявіў дырэктар Цэнтра даследаванняў энэргетыкі Аляксандр Харчанка.

Усё гэта праз тое, што амерыканскае паліва працуе ў рэактары на 50% даўжэй, чым паліва "Расатама".

- Яны вельмі хацелі гэтыя тэхналагічныя сакрэты, і мы добра ведаем, што падчас таго, як яны знаходзяцца на тэрыторыі станцыі, яны даследавалі гэта. Яны выключалі камеры, накіраваныя на захоўванне паліва, яны выключалі кампутарныя сістэмы, якія змяшчалі адпаведнае праграмнае забеспячэнне, таму мы ведаем дакладна, што яны палявалі на гэтыя сакрэты, і, на жаль, ёсць такое ўражанне, што яны іх атрымалі, - сказаў Харчанка.

Ён мяркуе, што расейцы ўжо могуць выкарыстоўваць амерыканскія тэхналогіі, якія ім удалося займець на ЗАЭС. Экспэрт таксама дадаў, што ў Расеі ёсць работнікі ядзернага комплексу, якія "тэхнічна добра падрыхтаваны і дасведчаныя".

- Ці змогуць яны скарыстацца на 100% - не факт, але ў значнай ступені яны змогуць нешта скапіяваць і выкарыстоўваць, - дадаў ён.

Харчанка перакананы, што мэтай Расеі з'яўляецца толькі нагнятанне сітуацыі і яны не дапусцяць выбуху на Запарожскай АЭС.

- Калі б у іх была рэальная задума давесці справу да выбуху, яны павінны дзейнічаць крыху інакш. Таму я хачу верыць, што гэта сапраўды правакацыі і нагнятанне. У іх было дастаткова часу, каб вывучыць усё, што яны хацелі і той аб'ём інфармацыі, які яны ўжо атрымалі, іх павінен задаволіць, - адзначыў экспэрт.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках