28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі беларусы могуць зарабіць на баравіках і бабках?

Колькі беларусы могуць зарабіць на баравіках і бабках?

У краіне актыўна ідзе грыбны сэзон.

Намеснік начальніка ўправы нарыхтовак Белкаапсаюза Юрый Сакалоўскі расказаў аб спецыфіцы закупак ад насельніцтва дзікарослых лясных ягад і грыбоў.

Са слоў спецыяліста, лета 2022 года стала вельмі ўраджайным у плане чарніц: іх у насельніцтва закупілі больш за 1300 тон, а гэта на 140% больш, чым у 2021 годзе. Рэкардсмэнамі ў зборы і здачы чарніц сталі жыхары Івацэвіцкага і Глускага раёнаў: у нарыхтоўчыя пункты яны здалі па 100 і 160 тон чарніц адпаведна. На працягу сэзона закупачныя цэны чарніц вагаліся ад 3 рублёў 80 капеек да 4 рублёў 50 капеек.

Дарэчы, беларускія чарніцы ідуць і на экспарт. Ужо надыходзіць і актыўны грыбны сэзон, паводле прагнозаў, ён таксама мае быць вельмі ўраджайным. Цяпер вядзецца закуп лісічак, здаць гэтыя грыбы насельніцтва можа за цану ад 3,5 да 7 рублёў за кіло, такая разбежнасць тлумачыцца якасцю грыбоў.

Ужо неўзабаве пачнецца закуп баравікоў, пакуль дакладных закупачных цэн няма, аднак арыенцірам, паводле слоў спецыяліста, могуць служыць цэны папярэдняга сэзона, калі за кілаграм баравікоў можна было атрымаць ад 8 да 10 рублёў. Як падкрэсліў Юрый Сакалоўскі, у сэзоне-2022 план закупу грыбоў вызначаны на ўзроўні 150 тон, а гэта ў два разы больш, чым годам раней.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках