29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі ўзнік ажыятажны попыт на атрыманне шэнгенскіх віз

15
У Расеі ўзнік ажыятажны попыт на атрыманне шэнгенскіх віз

Расейцы баяцца абмежаванняў на ўезд у ЕЗ.

У Расеі зафіксаваны ажыятажны попыт на атрыманне шэнгенскіх віз на фоне інфармацыі аб будучых візавых абмежаваннях для грамадзян РФ. За апошнія два тыдні колькасць заяўнікаў узрасла на 40%. Аб гэтым піша расейскае выданне "Коммерсант" са спасылкай на крыніцы на турыстычным рынку.

З іхніх слоў, кожны другі кліент спрабуе атрымаць візу ў запас, збольшага для выпраў з дзецьмі ў Еўропу на перыяд восеньскіх вакацый.

Паводле ацэнак выканаўчага дырэктара Асацыяцыі турыстычных аператараў Расеі Маі Ламідзэ, цяпер плынь расейцаў у Еўропу аднавілася на 5-10% ад узроўню, які быў да расейскага ўварвання ва Украіну.

У адной з расейскіх кампаній расказалі, што часцей за ўсё грамадзяне РФ звяртаюцца па візы Швэцыі, Фінляндыі, Францыі, Гішпаніі, Італіі, Нямеччыны, Швайцарыі, Вугоршчыны, Аўстрыі ды Грэцыі.

Нагадаем, 9 жніўня Эстонія заклікала не выдаваць турыстычныя візы расейцам.

З такім самым заклікам у той жа дзень выступіла і прэм'ерка Фінляндыі.

10 жніўня СМІ паведамлялі, што спыненне выдачы шэнгенскіх віз расейцам пачалі абмяркоўваць у ЕЗ. Забарона можа ўвайсці ў новы, сёмы, пакет санкцый супраць Расеі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках