28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскім войску ўспыхнуў масавы бунт праз вялікія страты

11
У расейскім войску ўспыхнуў масавы бунт праз вялікія страты

Многія акупанты адмаўляюцца ад удзелу ў баявых дзеяннях супраць УСУ.

Акупацыйныя войскі нясуць маштабныя страты на вайне ва Украіне, праз што ў шэрагах пуцінскага войска адбываецца масавы бунт. Між іншым, многія расейцы адмаўляюцца ад удзелу ў баявых дзеяннях супраць УСУ.

Пра гэта сведчыць новы аўдыёперахоп, апублікаваны Галоўным упраўленнем разведкі Міністэрства абароны Украіны.

Падчас тэлефоннай размовы расейскі вайсковец, які знаходзіцца ў Харкаўскай вобласці, расказаў пра стан набору ў УС РФ.

Ён адзначыў, што пасля зняцця абмежаванняў на адбор у шэрагі «другога войска свету» туды пачала паступаць толькі адна «дрэнь».

Акупант таксама распавёў пра тое, што ў іх шэрагах шмат вайскоўцаў адмаўляецца, у тым ліку няма ніводнага вайскоўца з часова акупаванага Крыма.

«У мяне ад узвода засталося 11 чалавек, павінна было быць 30. У нас батальён 320 чалавек, нас - 52… Ну адмовіліся… Не толькі параненыя і забітыя. Адмаўляюцца валам проста! Яны калі раскрылі набор без якіх-небудзь узростаў, без артыкулаў, без медаглядаў, сюды паваліла адна дрэнь», - сказаў ён.

Акрамя таго, захопнік распавёў аб прыкрым выпадку з фронту, калі яго чалавек страціў частку цела, узарваўшыся на іх жа расцяжцы.

«У нас сёння свой падарваўся. Мы адыходзілі, пакінулі пазіцыі. На пазіцыі я расставіў расцяжкі. А ён мне не сказаў, пайшоў забраць свой заплечнік з плашчом-палаткай з цыратай. Ну я паставіў пісьменна, ён не ўбачыў. Ну вось яму кавалак азадка і адарвала!» - дадаў акупант.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках